У Калінкавіцкім раёне пры выкананні прафесійных абавязкаў загінуў выратавальнік, яго калега знаходзіцца ў медустанове, піша «СБ Беларусь Сегодня».

Трагедыя адбылася 4 мая каля 5-й раніцы на пад'язной дарозе да вёскі Сітна Калінкавіцкага раёна магістралі мяжа РФ — Гомель — Кобрын.

— Пры тушэнні загарання грузавога аўтамабіля машына збіла двух супрацоўнікаў МНС, адзін з якіх памёр. Другі знаходзіцца ў медустанове, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Марыя Клязовіч.

Абставіны здарэння высвятляюць следчыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру