Амерыканскія і паўднёвакарэйскія агенты спрабуюць забіць лідара КНДР Кім Чэн Ына, сцвярджаюць паўночнакарэйскія СМІ. У заяве гаворыцца, што Паўночная Карэя знойдзе і «бязлітасна знішчыць» тэрарыстаў, піша ВВС.

Reuters

У заяве, выпушчанай ад імя паўночнакарэйскага міністэрства дзяржаўнай бяспекі, гаворыцца, што тэрарыстычная група пры падтрымцы ЦРУ і выведкі Паўднёвай Карэі пранікла ў КНДР з мэтай здзяйснення забойства лідара краіны з дапамогай нейкага біяхімічнага рэчыва.

Паўночная Карэя знойдзе і «бязлітасна знішчыць» тэрарыстаў, заяўляюць улады КНДР.

Паведамленне паступіла на фоне ўзмацнення напружанасці ў рэгіёне.

У заяве, перададзенай паўночнакарэйскім агенцтвам ЦТАК, гаворыцца, што змоўшчыкі хацелі выкарыстоўваць «біяхімічныя рэчывы, уключаючы радыеактыўныя і нанарэчывы».

Вярхоўнага лідара, гаворыцца ў паведамленні, павінны былі паспрабаваць атруціць падчас ваеннага параду, прычым вынікі замаху выявіліся б толькі праз паўгода, а то і год.

Міністэрства сцвярджае, што жыхара Паўночнай Карэі, якога называюць толькі па прозвішчы «Кім», «карумпавалі і падкупілі» паўднёвакарэйскія спецслужбы, калі ён працаваў у Расіі.

Улады КНДР сцвярджаюць, што гэты чалавек нібыта атрымаў 300 тысяч даляраў.

Пасля яго вяртання ў Пхеньян яму нібыта было даручана сабраць і даць падрабязную інфармацыю пра месцы правядзення публічных мерапрыемстваў, якія часта выкарыстоўваюцца, і ацаніць магчымыя метады нападу.

«Антытэрарыстычная наступальная аперацыя ў карэйскім стылі пачнецца з гэтага моманту, каб разбурыць выведвальныя і змоўніцкія арганізацыі амерыканскіх імперыялістаў і марыянеткавай зграі», — гаворыцца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?