Фэдэральная траса М1 «Беларусь» ёсьць адной з найбольш небясьпечных аўтамабільных дарог у Расеі. Як паведаміў у часе нарады кіраўнік расейскага дэпартамэнту гарантаваньня бясьпекі дарожнага руху МУС Віктар Кур’янаў, удзельная вага ДТЗ на гэтай трасе павялічылася з 24% у 2007 годзе да 41% сёлета. Прычынамі былі названыя «неадпаведнасьць парамэтраў дарогі, дэфэкты пакрыцьця, адсутнасьць восевых агароджаў і электраасьвятленьня».

Адзін з самых небясьпечных участкаў дарогі Масква — Менск разьмешчаны на адрэзку ад 16 да 84 км (між Адзінцовам і паваротам на Рузу ). Паводле зьвестак МУС, на гэтым участку адбываюцца 49% усіх аварый, зарэгістраваных на трасе, пры гэтым усе яны здараюцца ў зоне скрыжаваньняў з інтэнсіўнымі левапаваротнымі патокамі.

Аварыйна небясьпечнымі ўчасткамі трасы «Беларусь» таксама былі названыя 50‑ы кілямэтар і 83‑і кілямэтар (выезд на М1 з Рузскага адгалінаваньня).

Паводле autonews.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0