У ноч на 6 мая паліва ў Беларусі зноў падаражэе на капейку. Пра гэта AUTO.TUT.BY распавялі некалькі не звязаных адна з адной крыніц.

Пасля падаражэння кошт літра АІ-92 — 1 рубель 17 капеек, АІ-95 — 1 рубель 25 капеек, АІ-98 — 1 рубель 36 капеек і кошт дызелю ДТ-К5 — 1 рубель 29 капеек.

З 11 сакавіка кошт паліва вырас у сярэднім на 4%. Раней хадзілі чуткі, што паліва павінна сёлета падаражэць прыкладна на 10%, а значыць, гэта яшчэ не апошняе падаражанне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру