Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў Мінкамсувязі распаўсюдзіць на «буйных медыярынках» расійскія дакументальныя і мастацкія фільмы і серыялы, «якія адлюстроўваюць аб'ектыўную інфармацыю пра Расію, у тым ліку пра яе ролю ў перамозе над нацызмам».

Пра гэта гаворыцца ў пратаколе пасяджэння Расійскага арганізацыйнага камітэта «Перамога», якое адбылося 20 красавіка, паведамляе «Дождь».

Акрамя ролі Расіі ў перамозе над нацызмам, фільмы і серыялы павінны будуць адлюстроўваць расійскі ўклад у «супрацьдзеянне спробам перагляду гісторыі i вынікаў Другой сусветнай вайны, гераізацыі нацызму і прапагандзе неанацызму», гаворыцца ў даручэнні Пуціна.

Само даручэнне Мінкамсувязі павінна будзе выканаць да 31 студзеня 2018 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?