Перадвыбарчы штаб кандыдата ў прэзідэнты Францыі, лідара рэспубліканскай партыі «Наперад!», былога міністра эканомікі краіны Эманюэля Макрона падвергнуўся масіраванай хакерскай атацы, перадае Reuters. 

Як адзначае агенцтва, карыстальнік пад нікам «EmLeaks» выклаў у адкрыты доступ у вэб-дадатку Pastebin, што дазваляе ананімна загружаць урыўкі тэкста або зыходнага кода і дзяліцца гэтымі дадзенымі з іншымі карыстальнікамі, каля 9 Гб дакументаў па дзейнасці перадвыбарчага штаба.

Паводле інфармацыі арганізацыі Wikileaks, уцечка дадзеных адбылася пасля ўзлому электроннай пошты перадвыбарчага штаба. Так званая #MacronLeaks змяшчае сотні тысяч электронных лістоў, фота і дадаткаў, якімі абменьваліся ў штабе да 24 красавіка.

Другі тур выбараў пройдзе ў Францыі заўтра, 7 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0