Інцыдэнт адбыўся 5 мая ў раёне перасячэння вул.Якубоўскага і Шаранговіча.
«Абодва тралейбусы стаялі на прыпынку. Першы паехаў і спыніўся, бо наперадзе стаяў аўтобус, а другі кіроўца тралейбуса пасля высадкі-пасадкі пасажыраў праявіў няўважлівасць і ўрэзаўся ў тралейбус, што стаяў спераду», - распавялі ў ДАІ.
У выніку 6 пасажыраў атрымалі пашкоджанні, але ніхто не шпіталізаваны.
0
0
0
0
0
0