Палітыка, экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева затрымалі каля 10-й гадзіны 6 траўня побач з ягоным домам у Мінску.

Такую інфармацыю паведаміла Радыё Свабода ягоная жонка Вольга.

Паводле яе меркавання, Някляеў затрыманы па адміністрацыйнай справе за ўдзел у «Маршы недармаедаў» 17 лютага ў Мінску і мае адбыць 5 сутак арышту.

«Было нечакана. Мы колы збіраліся ў машыне мяняць. Затрымліваў АМАП, але спакойна, — апавяла Вольга. — Сказалі, што вязуць на Акрэсціна. Цяпер рыхтую яму перадачу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?