У акцыі возьмуць удзел лідары, актывісты і валанцёры АГП, БХД і Руху «За свабоду».

Каб трапіць на месца, трэба ехаць да канца вуліцы Нававіленскай да дому №48 — СТА. Далей рухацца ўздоўж гаражоў. Калі па правым баку дарогі гаражы скончацца і пачнецца поле, трэба павярнуць направа. Далей ісці проста па грунтоўцы (злева будзе поле, справа — вайсковая часць з антэнамі), пакуль не ўбачыце пляцоўку.

* * *

Канцэнтрацыйны лагер «Дразды» — адзін з першых у Беларусі лагераў смерці часоў нацысцкай акупацыі. Быў арганізаваны нацыстамі ў ліпені 1941 года паблізу вёскі Дразды, за 2-3 км ад Мінска, на тэрыторыі саўгаса імя Крупскай.

У лагеры знаходзілася прыблізна 100 тысяч ваеннапалонных і 40 тысяч грамадзянскіх.

У 1996 годзе паблізу пахавання ахвяраў расстрэлаў была ўсталяваная памятная пліта: «Тут у ліпені 1941 г. нямецка-фашысцкія акупанты расстралялі вязняў канцлагера «Дразды»: ваеннапалонных, мірных жыхароў г. Мінска і навакольных вёсак (каля 10 тысяч чалавек). Нашчадкі памятаюць пра вас».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?