• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Літаратура
Фота 2 з 2
08.05.2017 / 19:42

Мікола Аўрамчык: «Коласу спадабаўся мой верш — і ён перадаў яго Купалу…»

8 мая не стала найстарэйшага беларускага пісьменніка Міколы Аўрамчыка. Прапануем вашай увазе гутарку, якую да 90-годдзя рабіў з ім журналіст Глеб Лабадзенка.

Мікола Аўрамчык. 1938 год, Менск, курсы пры Саюзе пісьменьнікаў для творчай моладзі з рэгіёнаў.

У літаратуру яго ўвёў Якуб Колас, Кузьма Чорны пісаў вясковаму школьніку Міколу рэцэнзіі на першыя апавяданні, са Змітраком Бядулем ён разам выступаў на вечарыне, лепшым сябрам быў Пімен Панчанка… 

…Так павялося, што журналісты пытаюць у доўгажыхароў (а ў нашых шыротах 90 — гэта ўжо доўга) пра сакрэты захавання формы, што баліць/не баліць і г.д. І я, прызнаюся, хацеў між іншым запытаць тое ў Міколы Якаўлевіча. Але, пабачыўшы на парозе энергічнага, вясёлага, рухавага (так і падмывае сказаць — «маладога») гаспадара, забыўся пра гэта. Так і не згадаўшы да канца нашай шматгадзіннай размовы. Цяжка верыцца, што чалавек, у якога так блішчаць вочы, такі светлы розум і цвёрдая памяць — старэйшына нашай літаратуры.

«Купала без шапкі, як прарок, стаяў над масай людзей…»

— Ну так, атрымліваецца, што старэйшына… — кажа Аўрамчык. — Калі глядзець па даце нараджэння, то так яно і выходзіць…

— А хто вашыя найлепшыя сябры былі сярод пісьменнікаў?

— Самы блізкі — Пімен (Панчанка — аўт.) і Брыль. Мележ. Шамякін. І, канешне, мой настаўнік, які сябрам стаў маім — Аркадзь Куляшоў. Ну і з Максімам (Танкам — аўт.) у мяне былі вельмі сяброўскія адносіны. Я ў яго працаваў 7 гадоў у «Полымі».

— Я чытаў, што ў літаратуру вас увёў сам Колас. Гэта праўда?

— О, ну гэта ўнікальная гісторыя!

— Дык распавядзіце!

— Прыйшлі яны — Купала, Колас, Лынькоў, Эдзі Агняцвет — да нас у педінстытут на сустрэчу са студэнтамі. У 1939 годзе, у красавіку — недзе пятага ці шостага, не помню дакладна. І раптам мяне штурхаюць: «Глядзі, Колас узяў твой верш чытае!..» У нас выдаваўся машынапісны часопіс «Наша творчасць» — і нехта яму экзэмпляр на стол паклаў. Я спалохаўся страшна! Колас верш чытае — мой! Купала ўзяў акуляры, таксама прачытаў, нешта яны пагаварылі. Колас падымаецца і кажа: «Мы азнаёміліся з вашым часопісам, і нашую ўвагу прыцягнуў верш Аўрамчыка «Адлёт жураўлёў», запрашаем аўтара на сцэну…» Мяне — першага на трыбуну! Я, канешне, выйшаў на трыбуну паслухмяна, а вершаў жа не падрыхтваў ніякіх… Пачаў лэпаць сябе па кішэнях — у тую пару ў мяне часта бывалі рукапісы з сабой, чарнавікі. Няма! У першых радах пачалі ўжо хіхікаць.

— А што вы, свае вершы на памяць не ведалі?

— Тады — не, толькі некаторыя. Але перад такой аўдыторыяй… Там жа тысячная аўдыторыя, вялізная зала!.. І я, не найшоўшы нічога, лупянуў па памяці два вершы! «Адлёт жураўлёў» (паслухаць верш Міколы Аўрамчыка «Адлёт жураўлёў» у аўтарскім выкананьні можна тут) і нейкі другі, не помню, нешта такое патрыятычнае. Аўдыторыя прыняла добра. Пасля яны пачалі выступаць самі. Купала чытаў верш «А мы сабе сеем і сеем» і ўрывак з паэмы»Тарасова доля». Колас чытаў верш «Прывітанне Маскве» і нейкаму з’езду верш, які тады быў…

— І хто з іх лепш вершы чытаў?

— Канешне, Колас! Купала — страшэнна дрэнна… Хаця! Я вам скажу такую справу: Купалу я больш бачыў і больш з ім бываў у розных сітуацыях да вайны. І калі я ўбачыў, як Купала чытаў на могілках верш памяці Эдуарда Самуйлёнка… Я быў проста крануты… Снег падаў… Ён без шапкі, як прарок стаяў над масай людзей… Верш гэты кароткі, там радкоў 12 ці 16… Ён чытаў проста патрасальна! А тут, у інстытуце, ён чытаў «А мы сабе сеем і сеем» — доўгі страшэнна верш! І чытаў ён яго дрэнна, чамусьці трошкі рот крывіў улева. І неяк гнусава: «А-мы-са-бе-се-ем-і-се-ем…» У выніку ў зале пачалося трошкі ажыўленне…

«Калі я прыехаў у Мінск, усе пісьменнікі ўжо былі рэпрэсаваныя ці растраляныя…»

— Тая спагада Коласа прынесла вам творчыя дывідэнты?

— Назаўтра ў газетах напісалі пра гэта… Прычым Коласу нехта тады падсунуў сшытак чысты, каб ён напісаў водгук. І ён алоўкам напісаў на першай старонцы, што верш «надзвычай свежы, па сіле і эмацыйнасці я стаўлю яго ў рад такіх вершаў, як лермантаўскі «Парус». І газеты далі ўсё гэта, надрукавалі.

— А Купала з Коласам ужо на той час лічыліся першымі пісьменнікамі?

— Дык нікога ж не было. Як я прыехаў у Мінск, усе пісьменнікі ўжо былі рэпрэсаваныя ці растраляныя… Але мы, вясковыя хлопцы, яшчэ тады далёка не ўсё гэта ведалі…

— А з кім яшчэ з сённяшніх класікаў вы тады кантактавалі?

— З Бядулем. Нават аднойчы давялося разам выступаць. Яго запрасілі да нас у інстытут вершы чытаць, у 1940 годзе. І ён сказаў: адзін не хачу, давайце яшчэ каго з вашых. І Бядуля нават захацеў, каб я першы чытаў. І я чытаў перад ім і перад вялікай аўдыторыяй… А потым нават праводзіў яго дахаты.

— Мікола Якаўлевіч, а адчувалася тады напружанасць — пасля страшных сталінскіх рэпрэсіяў 1930-х гадоў?

— Ведаеце, вось тады разам з Купалам і Коласам прыйшла і Агняцвет. А яна была сакратаром камсамольскай арганізацыі, усе казалі, што яна «стукачка». Мікола Хведаровіч, калі вярнуўся з высылкі, распавядаў мне гісторыю. Куляшову, кажа, я дараваў, а Эдзі не дарую… Калі Мікола сядзеў, Куляшова выклікалі на вочную стаўку. І следчы пытаў, ці ведаеш яго, Хведаровіча,што можаш сказаць. Куляшоў адказаў: «Канешне, ведаю — наш пісьменнік. Нічога такога сказаць не магу… Толькі што ён Пушкіна пераклаў — дык мне не вельмі падабаецца…» Следчы парыраваў: «А вы думаеце, вы «Анегіна» дасканала пераклалі?..» Дык Куляшоў пасля прасіў прабачэння ў Хведаровіча: даруй, маўляў, калі што не так тады сказаў… А Эдзі, як сакратарка камсамола, напісала рэзалюцыю «згодная» на даносе ці на заяве. І не папрасіла прабачэння… Чаго Фадзееў загінуў, расейскі пісьменнік? Мне Кузьма Гарбуноў расказваў, як яны, хто ўцалеў, званілі Фадзееву начамі, вярнуўшыся з ссылак: «Сашка, ты жа, б…, ты такое…» І ў выніку Фадзееў застрэліўся. Ён жа ставіў на ўсіх подпісы…

«Маці мне да смерці заяўляла, што беларускай мовы няма…»

— Мікола Якаўлевіч, які ваш першы ўспамін з дзяцінства?

— Прыезд маці аднекуль, па-святочнаму апранутай. Кніг прывезла, брашуры нейкія, партрэты. Аказваецца, гэта быў 1926 год, сакавік месяц — першы з’езд беларускіх сялянак у Мінску, яна была дэлегаткай гэтага з’езду — і прывезла гэта ўсё.

— А бацькі пісьменныя былі?

— Так сказаць — было б смешнавата. Мама чытаць чытала, і многа вельмі чытала. Пісаць не ўмела, не пісала нічога, хоць дзьве зімы вучылася ў царкоўна-прыхадзкой школе. Бацька ніколі не чытаў, пісаў бязграматна, але почырк вельмі прыгожы быў …

— Дык а вы ў каго такі пісьменны?

— Я?.. Скажу вам адную рэч — толькі не здзіўляйцеся. Мая маці і да смерці мне заяўляла, што «няма беларускай мовы, гэта вы выдумалі яе». Гэта ведаеце чаму так? Таму што мае бацькі і ўвесь гэты радавод іх былі блюдалізы. Маці з сямі гадоў была наймічкай у панскім маёнтку, бацька працаваў на панскай стайні. Дзед, мамін бацька, на бровары дэгустатарам быў — і стаў алкаголікам. Таму памешчык і ўзяў у двор яго дачку сямігадовую. І маці мне так казала — а якраз жа была беларусізацыя, і яна міжволі навучала мяне і па беларускаму лементару, і па рускаму буквару, яшчэ да школы. Бачыце, якія бываюць метамарфозы ў жыцці?

— Маці вам так казала, дык а хто давёў, што беларуская мова — ёсць?

— Гэта настаўніца мая. Пад яе ўплывам я і пачаў вершы пісаць — у пятым-шостым класе.

— Адразу па-беларуску?

— Я не знаю, на чым гэта было! Па-ўсякаму! А калі ўжо пачалі праходзіць Багдановіча, Купалу, Коласа, Чорнага — тады пабачыў, як правільна пісаць.

«Канваір у лагеры шкадаваў мяне — і цішком насіў бутэрброды…»

— Мікола Якаўлевіч, ведаю, што вы былі ў палоне ў часе вайны…

— У палоне я прабыў каля трох гадоў… Спачатку — перасыльныя лагеры. Першы — у Ноўгарадзе, які трымалі іспанцы. Адтуль я вельмі лёгка і проста ўцёк. Павезлі нас абрабляць плантацыю капусты за горад. Поле, жыта, хляўчук… Я паглядзеў — і дзёрнуў за гэты хляўчук. Па жыце, па жыце — і пабег. І ніхто з іх не заўважыў! Прайшоў, відаць, кіламетраў восем. Прыйшоў на бераг возера. Вёска. Што рабіць? Я ведаю, што немцы тут ці іспанцы. Бачу — каза пасецца, прыйшла жанчына яе даіць. Я прапрасіў яе даць якога адзення. Яна пайшла. Гляджу — ідуць немцы два! Я ў лес, а ў іх пачаў сабака брахаць — і знайшла мяне тая аўчарка, паймалі яны мяне, у машыну пасадзілі. Думаў — растрэльваць вязуць, а яны мяне прывезлі ў лагер… І самае цікавае — ні тады, ні пасля ў мяне ў кішэні гімнасцёркі не знайшлі вось гэта… (Мікалай Якаўлевіч дастае з шуфляды… студэнцкі білет і залікоўку 1939 года!.. — аўт.)

— О, дык я зараз пагляджу, як вы вучыліся!..

— Што там, сярэдненька вучыўся… (не хлусіць — аўт.)

— І дзе вы далей у палоне былі?

— У Расіі збольшага, у розных лагерах. Пасля быў лагер смерці ў Дзвінску (Латвія), адтуль павезлі ў Нямеччыну — на каменнавугальныя шахты каля Дортмунда.

— Наглядалі так — што не ўцячэш?

— Дзе там! Ахова з аўтаматамі, лагер абкружаны электрычным дротам, вывозяць на платформах на шахту, канваіры пільнуюць…

— Аднак, слухайце, атрымліваецца — што вас палон у пэўным сэнсе ад смерці ўратаваў — усё ж не пад кулямі хадзіць…

— Калі так казаць, дык мяне ўратаваў немец, нават два немцы. Адзін — у перасыльных лагерах, ён прыносіў мне бутэрброды. Пэўна, шкадаваў, бо я там самы маладзенькі быў, худы вельмі… У яго на грудзях быў крыж яшчэ з 1915 года, казаў, што сам быў у Францыі ў палоне… Другі немец выратаваў так. Мяне разам з іншымі палоннымі везлі са шпіталю, пэўна, назад на шахту — у цягніку, у таварным вагоне. Раптам цягнік спынілі — і мяне (а я стаяў крайні) забіраюць да «баўэра». Так я стаў працаваць на баўэра — аднак гэта таксама лічылася палонам, бо за намі наглядаў канваір. Але кармілі добра, елі тое самае, што і гаспадары… Гэта мяне ад галоднай смерці ўратавала… Вызвалілі мяне 22 красавіка 1945 года ангельцы…

«Ведаеш, я лічу сябе шчаслівым…»

— Мікола Якаўлевіч, я на вас гляджу, слухаю — і карціць спытаць: на колькі вы сябе адчуваеце?

— Ты ведаеш, шчыра прызнацца, у мяне ўжо нешта было, як лекары кажуць, «мікра»… Відаць, увесну гэта здарылася. І вось з гэтага адбыліся нейкія змены… А так — у мяне адчуванне было як гадоў у 60… Яно, можна сказаць, і цяпер такое, але бывае ўжо, што трошкі не арыентуюся ў хадзьбе так, нядрэнна ўжо ўзяць кіёчак… Стаў не так есці, вельмі мала… Але затое стаў піць. Штодзённа — стопку гарэлкі ў абед. Шкада, што ты зараз на машыне…

— Наступны раз без машыны прыеду…

— Наогул, ведаеш, Глеб, я сябе лічу шчаслівым чалавекам. Хаця мае сябры смяюцца, калі я так кажу — Макаёнак смяяўся: «Цябе ўсё жыццё ў чорным целе трымаюць, а ты сябе шчаслівым лічыш»… Усякае, канешне, было — не выпускалі мяне ніколі за мяжу, скажам, першы раз не выпусцілі ў Варшаву з Уладзіславай Францаўнай, удавой Купалы… Але ўспаміны: як я пачынаў пісаць, як гэта было сустрэта… А пасля вайны — і друкаванне, і праца… Мяне пыталі, чаму я не застаўся пасля вызвалення з палона там, на Захадзе. І сапраўды — у мяне на вачах сотні заставаліся. Але для мяне ёсць — Радзіма, мова, бацькі. Як я мог застацца?! Усе гэтыя думкі даюць мне разуменне, што я — шчаслівы чалавек…

Cтудзень 2010, Менск.

Унікальны ўспамін

Да вайны, згадвае Мікола Аўрамчык, у мінскім кінатэатры «Чырвоная зорка» можна было перад пачаткам сеансу сфатаграфавацца — і пасля прагляду атрымаць картку. Альбо нават запісаць свой голас — і пасля фільма атрымаць кружэлку, пластыкавую такую, гнуткую. У Аўрамчыка была такая кружэлка — там ягоны сябар Коршак аб’яўляў «верш Міколы Аўрамчыка, чытае аўтар!», а ён, Аўрамчык, дэкламаваў свой верш «Адлёт жураўлёў»…

Паліто ад Машэрава

Абсалютна выпадкова Міколу Аўрамчыку давялося больш за 10 гадоў насіць паліто з пляча Пятра Машэрава.

— Пайшлі мы з жонкай аднойчы на Чэрвенскі кірмаш, шукаць мне паліто. І мне спадабаўся адзін шынель чыгуначніка, чорны такі з гузікамі бліскучымі. Аднак жонка запратэставала — «будзеш як абы хто!» Глядзім — жанчына стаіць і паліто праз руку трымае, продае — ажно да зямлі! Разгаварыліся. Яна кажа: пашылі мужу на адное мерапрыемства — паездку ў Лондан — а паездка адмянілася, і не прыдалося. Мая жонка — па-жаночы так — пытае: «А хто ж ваш муж?» Высветлілася, што Машэраў. (Аднак ён тады быў яшчэ трэцім сакратаром камсамолу, і я, як камсамолец, ведаў яго). Яна нам нават на тым паліце скінула 200 рублёў — аддала за 800. І я ў ім больш за 10 гадоў хадзіў, нават калі Машэраў ужо галоўным стаў… Добрае паліто было!..

Надрукавана ў «Звяздзе» ад 30 студзеня 2010.

labadzenka.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
У сувязі з ліквідацыяй ТБМ перастаў выдавацца часопіс «Верасень»
«Грукае дно віроў сваіх абаронцам…» — новыя вершы Кудасавай, Хадановіча, Змітра Крэса
«Гэта ўсё, што ў нас ёсць, Што было і што будзе. І досць!» Новыя вершы паэтаў — Ганна Севярынец, Сцебурака, Хадановіч
Палітыка і грамадства
Вальфовіч: Каля 300 чатаў прызнаныя экстрэмісцкімі
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Усяго патроху
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Рэцэпт на выхадныя: mince pies — англійскія калядныя кошыкі
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Брытанскі слоўнік Collins назваў слова 2021 года. І яно не звязанае з кавідам
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
Спорт
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Галоўнае
Вальфовіч: Каля 300 чатаў прызнаныя экстрэмісцкімі
Праект абноўленай Канстытуцыі ў першай палове снежня прадставяць на грамадскае абмеркаванне
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Усяго патроху
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх