• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Тэсты
  • Калейдаскоп
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
Усяго патроху
Фота 2 з 5

Гледачы любяць мадам Жужу

10.05.2017 / 15:46

«Мадам Жужу». Першы беларускі гей-актывіст Эдвард Тарлецкі стаў зоркай ва Украіне

Эдвард Тарлецкі ў вобразе мадам Жужу (пасярэдзіне) у Эўраклюбе «Эўравізіі-2017»

На адной з пляцовак сьпеўнага конкурсу «Эўравізія-2017» у Кіеве адбылося травесьці-шоў, у якім узяў удзел беларус, вядомы ў Менску працай на радыё ды тэлебачаньні журналіст Эдвард Тарлецкі. Сваё мінулае цяпер ён называе рэпартэрствам і не шкадуе, што кардынальна зьмяніў сваё жыцьцё.

Ва Ўкраіне Эдвард Тарлецкі стаў вядомай drаg-зоркай — яго запрашаюць у праекты ўкраінскія тэлеканалы, ён здымаўся ў відэакліпе Wings брытанскага гурту Hurst, і ў кліпе Kryptonite аўстралійскай клюбнай сьпявачкі George Marpl. У творчым даробку артыста ёсьць і некалькі кавэр-вэрсіяў на ўкраінскія песьні.

Пра мінулае і новае жыцьцё, мастацтва, стаўленьне да геяў у Беларусі ды Ўкраіне Эдвард Тарлецкі распавёў Свабодзе.

Новы від мастацтва, які ўзьнік з гей-субкультуры

— Травесьці — гэта не зусім дакладная назва таго, чым я займаюся. Ёсьць больш шырокі і адпаведны тэрмін drаg. Гэта новы від акцыянізму, мастацтва, якое ўзьнікла уласна з гей-субкультуры, хоць цяпер межы размываюцца і ўжо нельга так сказаць, што drаg — гэта толькі гей-культура. Ва Ўкраіне шмат прадстаўнікоў гэтага жанру, а найбольш камэрцыйна пасьпяховая — Верка Сярдзючка. Гэта ў Менску, калі мы на пачатку 2000-х укаранялі такі жанр у беларускую клюбную культуру, то былі піянэрамі гэтай справы. А калі я прыехаў ва Ўкраіну, тут ужо ўсё было, і гэтае амплюа вельмі запатрабаванае і цікавае людзям, бо тут ёсьць шоў-бізнес. Я паглыбіўся ў гэта, мне заўсёды было цікава ствараць розныя вобразы. З пункту гледжаньня выяўленчага мастацтва гэта вельмі цікава — ствараць зусім новую асобу, якой не існуе ў рэальным жыцьці. І кожны раз гэта можа быць інакшы вобраз. Апроч самога працэсу стварэньня, вельмі цікава назіраць рэакцыю людзей.

Кліп аўстралійскай сьпявачкі George Marpl, у якім здымаўся Эдвард Тарлецкі:

— Для тваіх былых калег даволі нечаканым стала тваё новае амплюа. А чаму вырашыў пайсьці з журналістыкі?

— Як журналіст я і не пісаў нічога выдатнага. Мне падабалася менавіта рэпартэрская праца ў навінах. А потым, калі ў 1998 годзе зьявілася ў Менску гей-арганізацыя і я заявіў пра сваю арыентацыю, я страціў ня тое што працу, але і магчымасьць знайсьці іншую. Пачаў прыдумляць сабе заняткі, каб не памерці з голаду. Спасьцігаў графічны дызайн, заснаваў парадыйнае шоў. Некалькі гадоў зь сябрамі рабіў часопіс. А потым прыйшло разуменьне, што журналістыка зь любога боку не прыносіць мне задавальненьня. Яшчэ за часам юнацтва я бачыў шмат людзей, якія працавалі, як нявольнікі, без радасьці. Тады я дакладна для сябе вырашыў, што мая праца будзе, апроч грошай, прыносіць і задавальненьне. Вось так і жыву.

Зьехаў зь Менску ў 2008 годзе празь перасьлед

Эдвард Тарлецкі браў ўдзел у здымках кліпу брытанскага гурту Hurst

— І як потым складвалася тваё жыцьцё? Як трапіў ва Ўкраіну?

— Я зьехаў зь Менску ў 2008 годзе, бо да таго быў такі перасьлед… баяўся, што мяне могуць пакалечыць, бо і зьбівалі, і нападалі. Хто гэта быў, я ня ведаю і, напэўна, ніколі не даведаюся. Але галоўным штуршком стала тое, што супраць мяне сфабрыкавалі справу. Мы з прыяцелем заснавалі клюб на Чкалава, ён называўся «Буфэт», а ўсім усюды здавалася, што ўсё, што я раблю, абавязкова мае быць зьвязана з тэматыкай геяў. Мясцовыя ўлады доўга не давалі дазволу на адкрыцьцё гэтага клюбу, бо вельмі баяліся, што гэта будзе гей-клюб побач з адміністрацыяй Кастрычніцкага раёну. А пасьля таго, як дазволілі, нам давялося вельмі хутка яго закрыць. Супраць мяне распачалі крымінальную справу, што я нібыта растраціў маёмасьць сваёй жа ўстановы. Была вельмі заблытаная справа, і я пабачыў, што ніхто мне не дапаможа, бо грамадзкай супольнасьці ў Беларусі, у адрозьненьне ад Украіны, не было, і я ня мог разьлічваць на дапамогу нейкіх грамадзкіх арганізацыяў ці сваякоў, якія мяне праз суд выселілі з кватэры, дзе я жыў. Мяне зрабілі бамжом самыя блізкія людзі. І я зьехаў.

Гледачы любяць мадам Жужу

— Цяпер ня маеш ніякіх кантактаў зь Беларусьсю і не наведваеш нашу краіну?

— Не. Я зьвярнуўся ва Ўкраіне ў міграцыйную службу для атрыманьня абароны дзяржавы. Праўда, мне адмовілі ў наданьні статусу, і цяпер ужо вельмі доўга трываюць судовыя працэдуры. Грошай, каб купіць усё за хабар, у мяне няма, і я не хачу гэтага рабіць. Камітэт у справах уцекачоў ААН, да якога я таксама зьвярнуўся, прызнаў мяне ўцекачом і прапанаваў мне ўдзельнічаць у праграме перасяленьня ў іншую краіну. Адвакат кажа, што ва Ўкраіне статусу ўцекача мне не дадуць, бо тут увогуле мала каму даюць гэты статус, нават тым, хто ваюе на ўсходзе. Паглядзім, што будзе далей.

На выступе ў адным з кіеўскіх клюбаў

Украіна дала другое юнацтва

— Ва Ўкраіне ты стаў пасьпяховым?

— Спачатку я працаваў дызайнэрам у часопісе, потым адбыўся крызіс і я ня мог знайсьці працу. А ў мяне ж тут няма ўласнага жыльля, яго трэба аплочваць. Хацеў зьехаць у Польшчу, але адмовілі ў візе. І мой сябар, якога я ведаю з даўніх часоў, вядомы ва Ўкраіне сьпявак, паэт, празаік Косьця Гнатэнка прапанаваў працу ў тэматычным клюбе, што адкрываўся, бо ведаў, што я яшчэ з 2001 году ў Беларусі рабіў drag-пэрформансы. У мяне было некалькі касьцюмаў, якія я ўзяў з сабою. Людзям спадабалася, і мне спадабалася. Па сутнасьці, Украіна дала мне другое юнацтва дзякуючы гэтай маёй новай дзейнасьці. Тут я атрымаў новы досьвед.

— Ты выступаеш пад псэўданімам «Мадам Жужу». Як зьявілася такая ідэя?

— Я спрабаваў розныя псэўданімы, і быў нават Norma Paspalita. Але потым я вырашыў, што гэта занадта гучна, і вырашыў зьмяніць на больш вясёлы — «Мадам Жужу». Быў такі савецкі фільм «О бедном гусаре замолвите слово», у якім мне вельмі падабаецца гераіня Натальлі Гундаравай мадам Жужу, гаспадыня бардэлю. Жанравыя артысты часта бяруць розныя псэўданімы, якія найбольш адпавядаюць іхнаму амплюа.

— А касьцюмы?

— Увесь вобраз я ствараю сам, пачынаючы ад грыму і адзеньня і заканчваючы аксэсуарамі, акрамя абутку. Абутак я не магу рабіць.

Вельмі прыемна, што мяне ўкраінцы лічаць сваім

— А як трапіў на пляцоўку «Эўравізіі»?

— Нас запрасілі з ініцыятывы эўрапейскага арганізатара конкурсу. Гэта была вечарынка для ўдзельнікаў і гасьцей пад назваю «Талерантнасьць», якая праходзіла ў Euro Club Kyiv 2017. І мне вельмі прыемна, што ў гэты сьпіс, у якім былі такія вельмі вядомыя ва Ўкраіне ўкраінскія drag-зоркі, як Dana National ды Frida Baks, трапіў і я. І мне вельмі прыемна, што мяне ўкраінцы лічаць сваім. Сёлета будзе 9 гадоў, як я жыву ва Ўкраіне. Напрыклад, два гады таму, калі ўкраінская гей-арганізацыя «Пункт апоры» рабіла дакумэнтальны праект пра жыцьцё ЛГБТ-супольнасьці, яны і мяне таксама запрасілі да ўдзелу як украінскага drag-артыста.

Вечарына, прысьвечаная Эўравізіі, у адным з кіеўскіх клюбаў

— Украінскую мову вывучыў?

— Магу размаўляць, але пісаць не магу.

— Ты казаў, што да рэвалюцыі часта выступаў у Данецку. Данецкія гледачы адрозьніваюцца ад гледачоў зь іншых рэгіёнаў Украіны? І як ты ставісься да таго, што цяпер адбываецца на Данбасе?

— Украіна вельмі розная па рэгіёнах. Пры гэтым людзі, якія жывуць на захадзе ці на поўдні, вельмі адрозьніваюцца. У этнічным пляне Беларусь так ня розьніцца. Тут шмат моўных дыялектаў, і мне здаецца, што для Ўкраіны больш падыходзіць тэрмін палітычная, а не этнічная нацыя. А ў рэакцыі на маю творчасьць вялікай розьніцы няма, толькі самі людзі розныя. Цяпер жа мы ўсе ведаем, што адбываецца на Данбасе. Расея падтрымлівае штучна створаныя там рэспублікі, бо ня хоча адпускаць Украіну. Бо калі адпусьціць, неўзабаве давядзецца адпусьціць і Беларусь, і фундамэнтальна перагледзець усю канцэпцыю сваёй так званай нацыі і дзяржавы, пабудаванай на фальшы і хлусьні. Цяпер на Майдане ў Кіеве вісіць велізарны плякат: Freedom is our religion! Гэтыя чатыры словы вельмі трапна акрэсьліваюць тое, што адбываецца ва Ўкраіне.

— Вяртаючыся да drag-мастацтва, на тваю думку, ці падрыхтаваны беларускі глядач для яго ўспрыманьня?

— Я ня ведаю, як можна падрыхтаваць для успрыняцьця кагосьці або чагосьці. Калі артыст добры і якасна выконвае сваю галоўную задачу — забаўляць, дык успрымаць яго будуць нармальна дзе заўгодна. Я ведаю ў Беларусі некалькі чалавек, якія спрабуюць нешта зрабіць, але іх там не ўспрымаюць сур’ёзна. У Беларусі няма шоў-бізнэсу. Напрыклад, ва Ўкраіне на ўмовах франшызы працуе шмат праектаў, зьвязаных з мастацтвам і магчымасьцямі паказаць людзям свае таленты — «Голас краіны», «Украіна мае талент», «Х-фактар». Дзякуючы таксама і гэтаму ўкраінскі шоу-бізнэс бурліць, пастаянна зьяўляюцца новыя твары, новыя формы, ёсьць магчымасьць зарабіць.

Ва Ўкраіне больш інфармаванае і адкрытае грамадзтва

— Ты ня ўтойваеш сваёй сэксуальнай арыентацыі. Ці ёсьць Украіна бясьпечнай для жыцьця прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці?

— Ва Ўкраіне больш інфармаванае і адкрытае грамадзтва. Тут ёсьць, вядома, факты перасьледу. Але ўсё ж тут лепш ставяцца. Тут нават калі ўзьнікаюць праблемы на гэтай глебе, ты можаш разьлічваць на ўдзел і дапамогу супольнасьці. Амаль у кожным абласным цэнтры ёсьць легальная ЛГБТ-арганізацыя, ёсьць розныя цэнтры, працуюць псыхолягі, юрысты. У Працоўным кодэксе зьявілася норма пра недапушчальнасьць дыскрымінацыі паводле сэксуальнай арыентацыі. Калі гэта прапісана ў законе, то гэта азначае, што дзяржава пасылае моцны сыгнал сваім чыноўнікам і грамадзянам, што і ў гэтай сфэры яна будзе захоўваць спакой. І інвэстыцыі ж ідуць туды, дзе не адбываецца ніякіх канфліктаў, і ў першую чаргу ў такой побытавай тэме, хто з кім сьпіць. Такія крокі, якія робіць украінская дзяржава, — гэта вельмі важны рух наперад. Часам такая злосьць бярэ — наколькі ўкраінскі народ зрабіў вялікі крок наперад і ў дзяржаўным будаўніцтве, і ў эканоміцы, і наколькі беларусы топчуцца на месцы.

— Ці сумуеш па Беларусі?

— Можа, па асобных людзях… Я вельмі люблю лес. Але ж тут таксама можна знайсьці падобны лес. Затое тут ёсьць мора. Летась я працаваў у Затоцы, у курортным дыска-клюбе адміністратарам шоў-праграмаў, прома-акцыяў і рэклямы. Заўважыў, што туды прыяжджае шмат беларусаў, і прапанаваў выкарыстоўваць беларускую мову ў назвах, у мэню. І клюб пачаў карыстацца вельмі вялікай папулярнасьцю. Мы нават там Купальле адзначалі, бо сярод беларусаў гэтае сьвята больш папулярнае, чым ва Ўкраіне. Я дзяўчатам вянкоў наплёў, і ў нас было вельмі шмат народу. Сёлета зноў пляную там працаваць. Мне цікава.

svaboda.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
Палітыка і грамадства
«Ёсць небяспека, што праз год адменяць і малако, і грошы». Што не так са зменамі ў Працоўны кодэкс
У Еўрасаюзе дазволілі прышчапляць ад каранавіруса дзяцей ад 5 да 11 гадоў
Настаўніка Аляксея Мінава асудзілі да трох гадоў «хіміі» за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах
Праз пратэст пракуратуры жанчыне за каментарый прысудзілі рэальную «хімію» замест хатняй
Рэйс з Мінска для мігрантаў перанеслі на нявызначаны тэрмін па просьбе МЗС Ірака
У Славакіі ўведзены жорсткі двухтыднёвы лакдаўн нават для прышчэпленых
Суд па справе ўзлому камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама зрабілі закрытым
Усяго патроху
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Ляльку, створаную ў 1929 годзе па вобразе 3-гадовай тады яшчэ прынцэсы Лізаветы, прададуць на аўкцыёне
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Рэцэпт на выходныя: тры стравы з авакада
«Выдалілі з-за маёй грамадзянскай пазіцыі». Аляксандра Патліса перадумалі запрашаць на канцэрт памяці Мулявіна
Спорт
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
З галамі гэтага футбаліста звязваюць праклён. У суботу ён двойчы забіў беларусам 
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Кіраўніца Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Галоўнае
Вальфовіч: Каля 300 чатаў прызнаныя экстрэмісцкімі
Праект абноўленай Канстытуцыі ў першай палове снежня прадставяць на грамадскае абмеркаванне
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Кіраўніца Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Усяго патроху
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх