Віцэ-канцлер і міністр навукі, навуковых даследаванняў і эканомікі Аўстрыі Райнхальд Мітэрленер абвясціў сёння аб сыходзе са сваёй пасады, перадаюць інфармагенцтвы.

Акрамя гэтага, Райнхальд Мітэрленер паведаміў, што пакідае пасаду старшыні найстарэйшай палітычнай сілы краіны — Аўстрыйскай народнай партыі (АНП), якая разам з Сацыял-дэмакратычнай партыяй утварае кааліцыйны ўрад.

Па словах палітыка, з сённяшняга дня ён спыняе паўнамоцтвы кіраўніка АНП, а паўнамоцтвы віцэ-канцлера і міністра эканомікі складзе 15 мая.

Пасаду віцэ-канцлера Райнхальд Мітэрленер займае з 2014 года, з таго ж года з'яўляецца кіраўніком партыі. Міністэрства эканомікі ён узначаліў у 2008 годзе і нават пасля яго перапрафілявання ў 2013 годзе захаваў сваю пасаду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0