Мадрыдскае дэрбі ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў скончылася тактычнай паразай «Рэала» — 1:2 на карысць «Атлетыка». Затое па выніках двух матчаў агульная стратэгічная перамога каралеўскага клуба — 4:2.
Такім чынам, «Рэал» прабіваецца ў фінал Лігі чэмпіёнаў другі раз запар. Яшчэ ніводная каманда не змагла абараніць свой тытул — «Рэал» можа быць першай!
У фінале мадрыдскі клуб згуляе з турынскім «Ювентусам». Цалкам магчыма, што ў гэтым матчы будзе вызначацца найлепшы гулец свету 2017 года — нападаючы «Рэала» Крышціяну Раналду ці легендарны брамнік «Ювентуса» Джанлуіджы Буфон. Буфону 39 гадоў. Калі, як не ў выпадку перамогі ў Лізе чэмпіёнаў, даваць яму ўзнагароду па сукупнасці заслуг перад футболам?