Інспэкцыя брытанскіх турмаў паказала, што да вязняў там ставіліся «засурова». Ахоўнікі звярталіся да іх па прозвішчы, а вячэру падавалі зарана, так што вязні вечарам былі галодныя. У суме рапарт праверкі заняў 200 старонак з заўвагамі да адміністрацыяў турмаў.

Было рэкамендавана выдаваць вязням дармовыя прэзерватывы, дазволіць бавіць больш часу па-за камераю і забяспечыць доступ да трэнажорных залаў. Брытанскія вязні маюць доступ да спадарожнікавай тэлевізіі, дармовай тэлефоннай сувязі, ім падаюць сняданак у ложак.

На мінулым тыдні высветлілася, што міністэрства ўнутраных справаў выдаткавала 220 тыс. фунтаў на кансолі для камп'ютарных гульняў.

Візыты прастытутак былі дазволеныя і раней. Вязні бавяць час так прыемна, што не хочуць выходзіць на свабоду, – наракае ў інтэрвію Daily Mail Глін Трэйвіс, прэс-сакратар Таварыства турэмных ахоўнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?