Аляксандр Лукашэнка даручыў перагледзець графік работы агульнаадукацыйных школ. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы кадравыя рашэнні.

«Трэба нам мяняць графік працы школ. Раней за дзевяць гадзін урокі пачынаць не трэба», - сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што некаторыя бацькі выступаюць супраць такога рашэння, але ў першую чаргу неабходна думаць пра здароўе дзяцей, пра тое, як яны засвойваюць у школе матэрыял. «Таму нам трэба ў гэтым плане мяняць сітуацыю, асабліва ў вёсцы. Нават на аўтобусе 5—7 км вязуць дзетак. Ім жа трэба а шостай гадзіне прачынацца. Гэта хіба нармальна? Дарослы чалавек у шэсць гадзін не можа прачнуцца», - прывёў прыклад Аляксандр Лукашэнка.

«Таму па адукацыі ў нас павінны быць сур'ёзныя зрухі. І да ўступных іспытаў мы таксама нейкія змены ўнеслі, але трэба больш істотна да гэтага падыходзіць», — даручыў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру