Грамадства1717

Апэрацыя змушэньня да падтрымкі

«Нам вельмі незразумела, чаму ўлады Беларусі захоўваюць сьціплае маўчаньне па сытуацыі ў Паўднёвай Асеціі, — такую заяву зрабіў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску 12 жніўня. — У выпадку зьяўленьня непрыемнасьцей у Беларусі мы ваша гора заўсёды разьдзяляем у міжнародных арганізацыях», — зазначыў дыплямат.

«Нам вельмі незразумела, чаму ўлады Беларусі захоўваюць сціплае маўчанне па сітуацыі ў Паўднёвай Асеціі», — такую заяву зрабіў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 12 жніўня.

«Ёсць дагавор аб стварэнні саюзнай дзяржавы. Грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія трапілі ў Паўднёвай Асеціі ў непрыемныя рэчы, яны, фармальна кажучы, і грамадзяне Беларусі», — сказаў А. Сурыкаў. У выпадку «з'яўлення непрыемнасцей у Беларусі мы ваша гора заўсёды раздзяляем у міжнародных арганізацыях», — зазначыў дыпламат. Ён, у прыватнасці, нагадаў, што Расія заўсёды выступала супраць увядзення эканамічных санкцый у адносінах да Беларусі, а таксама абараняла пазіцыю краіны пры абмеркаванні сітуацыі з правамі чалавека.

А. Сурыкаў звярнуў увагу на тое, што Беларусь не прапаноўвала гуманітарную дапамогу для пацярпелых у грузіна-асецінскім канфлікце. «Мы ведаем, што Канстытуцыя Беларусі забараняе выкарыстанне беларускіх войскаў за межамі краіны, але гуманітарная складовая магла б прысутнічаць. Акрамя таго, магла б быць падтрымка на словах, што і мы заўсёды робім для Беларусі», — заявіў расійскі пасол.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа29

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Украіны пра пуцінскае перамір'е: Будзем глядзець на дзеянні, а не на словы

Уіткаф яшчэ раз сустрэнецца з прадстаўнікамі Расіі

Зяленскі заявіў пра расійскія дроны ва ўкраінскім небе пасля аб'яўлення пуцінскага перамір'я

Украіна і Расія правялі перад Вялікаднем буйны абмен ваеннапалоннымі2

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е18

Упершыню дадаткова абмежавалі наведванне на Радаўніцу могілак у зоне адчужэння на мяжы з Украінай

У Беларусі будуюць чатыры буйныя пляцоўкі чакання каля мяжы2

Міколу Статкевіча трымаюць у рэжыме інкамунікада ўжо 800 дзён3

Чыноўнікі МАРГ праверылі сховішчы з агароднінай і кажуць, што ўсё нармальна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа29

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць