4 мая каля 11 гадзін раніцы жыхарка аднаго з дамоў па вуліцы Гарэцкага у Мінску паскардзілася ў міліцыю, што ёй на мабільны тэлефон тэлефануюць незнаёмыя дзеці і кажуць, што яе дом нібыта замініраваны. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Фрунзенскага РУУС Наталля Аскірка.

Першы званок, па словах жанчыны, паступіў ёй 13 мая з незнаёмага нумара, але размовы не было. На наступны дзень з гэтага ж нумара патэлефанаваў невядомы падлетак і паведаміў, што жылы дом, у якім яна пражывае, нібыта замініраваны. Праз некалькі хвілін, ужо з іншага нумара, зноў патэлефанаваў падлетак і стаў нецэнзурна выказвацца ў адрас жанчыны.

У ходзе разбору высветлілася, што двое дзесяцігадовых школьнікаў з Гомеля раніцай 14 мая выехалі на аўтобусе з аднакласнікамі ў лагер. Па дарозе яны вырашылі пажартаваць — патэлефанаваць на выпадкова набраны раней нумар і паведаміць, што жылы дом замініраваны.

«У сувязі з тым, што дзеці не дасягнулі ўзросту, з якога наступае адказнасць за ўчыненыя дзеі, яна будзе ўскладзеная на іх бацькоў», — сказалі ў РУУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?