У матчы 8-га тура чэмпіянату краіны па футболе салігорскі «Шахцёр» у гасцях перамог мінскую «Іслач» 2:1 і выйшаў на першае месца ў турнірнай табліцы.

У нядзелю БАТЭ прайграў «Слуцку» 0:1, а мінскае «Дынама» выйграла з такім жа лікам у брэсцкага.

Апошні матч тура пройдзе ў аўторак: «Крумкачы» прымаюць «Славію». Мінскі клуб займае 11-ы радок, а Мазыр — 14-ы.

Шахцёр — 19, Дынама Мінск — 18, Слуцк, БАТЭ — 17, Тарпеда-БелАЗ — 15, Нёман — 14…

20 мая ў Барысаве згуляюць БАТЭ і мінскае «Дынама», а «Шахцёр» прымае «Слуцк».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0