Вядомы вынаходнік, заснавальнік SpaceX і Tesla Ілан Маск апублікаваў у інстаграме відэаролік з выпрабаванняў тэставага адрэзка хуткаснага тунэля. Свой пост ён пачаў так: «Увага, гэта відэа можа выклікаць прыступ млоснасці або галавакружэнне».
Па такім тунэлі аўтамабілі змогуць рухацца з хуткасцю 200 км/ч. Пад постам Элан Маск таксама адзначыў, што неўзабаве дарога з Вествуда да Лос-Анджэлеса замест паўгадзіны будзе займаць толькі пяць хвілін.
Дадзены праект уяўляе 30-узроўневую сістэму тунэляў, па якіх на велізарнай хуткасці спецыяльныя платформы будуць перавозіць машыны і якая звяжа Міжнародны аэрапорт Лос-Анджэлеса з гарадамі Кулвер, Санта-Моніка, Вествуд і Шэрман Оўкс. «А ў будучыні, — растлумачыў Маск, — сетка тунэляў пакрые ўсю тэрыторыю Лос-Анджэлеса».
Пра тое, колькі часу спатрэбіцца на тое, каб пракапаць хаця б першую лінію, пакуль што не паведамляецца.