Інцыдэнт адбыўся ў сакавіку. У маі справа была перададзена ў суд.

Мінчанін 1981 года нараджэння з 15 гадоў ужываў гераін, гашыш і іншыя наркотыкі, распавяла «Нашай Ніве» Наталля Кунцэвіч, намеснік пракурора Заводскага раёна Мінска.

Затрымалі мужчыну 17 сакавіка. Удзень ён бегаў голым па вуліцы Ташкенцкай, валяўся на зямлі, прапаноўваў мінакам уступіць з ім у палавую сувязь. Тое ж самае мужчына прапанаваў і міліцыі, якая прыбыла на затрыманне. Нічога з таго, што адбылося, ён не памятае.

Пазней мужчына распавёў міліцыянтам, што з 2015-га завязаў, але 17 сакавіка гэтага года сарваўся і ужыў псіхатропы — наркотык вядомы пад назвай «хуткасць».

На мужчыну заведзеная справа аб хуліганстве. Сам ён знаходзіцца дома пад падпіскай аб нявыездзе.

Эксперты прызналі мужчыну адэкватным.

Абвінавачаны быў раней судзімы за рабаванні, але судзімасці пагашаныя і знятыя. Ён нідзе не працуе, жыве з бацькамі і знаходзіцца на ўліку ў наркадыспансеры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?