Знакаміты савецкі і амерыканскі кінаакцёр Алег Відаў памёр сёння ў ЗША, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на жонку акцёра Джоан Борстэн.

Відаў і Шварцэнэгер у фільме «Чырвоная спёка»

Акцёр пайшоў з жыцця ў 73 гады ў сябе дома ва Уэстлэйк-Вілідж каля Лос-Анджэлеса. Смерць наступіла ад ускладненняў, звязаных з ракавым захворваннем.

Алег Відаў пачаў здымацца ў кіно ў 1960 годзе. У яго акцёрскай скарбонцы галоўныя ролі ў фільмах «Вершнік без галавы» і «Масква, любоў мая». Здымаўся ў «Джэнтльмэнах удачы» і ў «Казцы пра цара Салтана». Працаваў з вядомымі рэжысёрамі, у тым ліку з Сяргеем Бандарчуком у «Ватэрлоо».

Відаў у ролі Морыса Джэральда ў фільме «Вершнік без галавы»

У 1985 годзе Алег Відаў пераехаў у ЗША і стаў працаваць у Галівудзе. Яго партнёрамі па здымачнай пляцоўцы былі Арнольд Шварцэнэгер, Мікі Рурк, Уорэн Біці.

У 1988 годзе акцёр разам з жонкай заняўся бізнэсам і стварыў фірму па рэстаўрацыі і распаўсюджванні савецкіх мультфільмаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0