Адміністрацыі школ, дзе дзеці вучацца ў дзве змены, будуць самі прымаць рашэнне аб пачатку заняткаў — з 8.30 або 9.00, але ў школу можна прыводзіць дзяцей да 8-й раніцы. Пра гэта БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая.

Людміла Высоцкая адзначыла, што СанПіН рэкамендуе пачынаць заняткі не раней за 9 раніцы. Адміністрацыі школ, дзе дзеці вучацца ў адну змену, будуць разглядаць магчымасць пачатку заняткаў менавіта з гэтага часу. У школах, якія працуюць у дзве змены, канчатковае рашэнне аб пачатку заняткаў (у 8.30 або 9.00) будуць прымаць адміністрацыі школ. Пры гэтым будзе ўлічвацца загрузка дзяцей другой змены і працоўны графік.

Пакуль Мінадукацыі праводзіць маніторынг сітуацыі, вывучае меркаванне бацькоў, настаўнікаў, адміністрацый школ.

Па словах прэс-сакратара, бацькам у выпадку больш позняга пачатку заняткаў не варта хвалявацца. Яны могуць прывозіць сваіх дзяцей у школу загадзя. Гадзіну да заняткаў дзеці будуць пад наглядам, з імі будуць займацца (напрыклад, рабіць зарадку) педагогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0