Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на сустрэчы з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым падзяліўся з ім дадзенымі разведкі Ізраіля аб нейкай тэрарыстычнай задуме «Ісламскай дзяржавы». Пра гэта піша The New York Times са спасылкай на крыніцы.

Раней амерыканская прэса паведамляла толькі пра тое, што Трамп распавёў Лаўрову нешта сакрэтнае аб «Ісламскай дзяржаве», але не ўдакладняла, дадзеныя чыёй разведкі гэта былі. Акрамя таго, паведамлялася, што Трамп абмяркоўваў з Лаўровым каналы атрымання даных разведкі, у прыватнасці, горад на тэрыторыі ІД, дзе знаходзіцца іх крыніца.

Сам Трамп настойвае, што меў права дзяліць інфармацыяй з Расеяй дзеля барацьбы з тэрарызмам. Паводле слоў дзяржсакратара ЗША Рэкса Тылерсана, Трамп не раскрываў метады збору разведдадзеных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?