Аб сітуацыі на асноўных напрамках знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь 12 жніўня Аляксандру Лукашэнку далажыў міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у прэс-службе Прэзідэнта, былі прадметна абмеркаваны існуючыя пытанні па галоўных вектарах замежнапалітычнай дзейнасці.

А. Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь імкнецца развіваць максімальна глыбокія, канструктыўныя і плённыя адносіны абсалютна з усімі сваімі стратэгічнымі партнёрамі, суседзямі, краінамі блізкага і далёкага замежжа.

У сувязі з гэтым было закранута пытанне аб неабходных мерах па паляпшэнню адносін з краінамі Еўрапейскага саюза і Злучанымі Штатамі Амерыкі. Прэзідэнт даў канкрэтныя даручэнні адносна таго, што павінна быць зроблена ў мэтах паляпшэння адносін з гэтай групай дзяржаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?