Трансгендар Чэлсі Мэнінг, асуджаная за перадачу сакрэтных дадзеных WikiLeaks, адпушчаная з ваеннай турмы ў Канзасе на 28 гадоў раней тэрміну.
Згодна з рашэннем суда, Чэлсі Мэнінг (пры нараджэнні — Брэдлі Мэнінг) павінна была выйсці на волю толькі ў 2045 годзе.
Аднак у студзені прэзідэнт Барак Абама, што пакідаў пасаду, змякчыў прысуд.
Праходзячы службу ў Іраку ў 2010 годзе, малодшы аналітык разведкі Брэдлі Мэнінг перадаў тысячы дыпламатычных дэпеш і справаздач аб ваенных дзеяннях сайту WikiLeaks, створанаму Джуліанам Асанжам. Гэта стала адной з самых буйных уцечак сакрэтных дакументаў у гісторыі ЗША.
Радавы Мэнінг заявіў падчас папярэдніх слуханняў, што перадаў дакументы ў надзеі ініцыяваць грамадскую дыскусію аб міжнароднай палітыцы і ваеннай стратэгіі ЗША.
Ён быў прысуджаны ў 2013 годзе да 35 гадоў пазбаўлення волі. Ужо ў турме ён падаў заяву аб змене імя і пола.
Мэнінг адбывала пакаранне ў турме для мужчын. Адвакаты заяўлялі, што ў турме яна двойчы спрабавала здзейсніць самагубства з-за ўмоў утрымання.
Сайт WikiLeaks атрымаў вядомасць пасля публікацыі сакрэтных матэрыялаў Пентагона, Дзярждэпартамента і іншых дзяржаўных органаў ЗША.