Шведская пракуратура спыніла расследаванне справы аб згвалтаванні супраць заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа. Ордар на арышт актывіста таксама будзе адменены.

AFP

AFP

Як паведамляецца на сайце прыхільнікаў Асанжа, гэта стала магчыма з-за рашэння рабочай групы ААН па пытаннях заключэння пад варту. У лютым 2016 года гэта група вырашыла, што Швецыя і Вялікабрытанія пазбаўляюць Асанжа права на свабоду.

Пры гэтым Вялікабрытанія пакуль не патлумачыла, ці паступаў ім запыт аб выдачы Асанжа ад амерыканскіх уладаў, з-за якога Асанжа таксама могуць арыштаваць. Паліцыя заявіла, што пакуль у іх ёсць распараджэнне арыштаваць Асанжа, калі той пакіне пасольства Эквадора.

З чэрвеня 2012 года Асанж знаходзіцца у пасольстве Эквадора ў Лондане, баючыся арышту і выдачы Швецыі.

У сваю чаргу брытанская паліцыя заявіла, што арыштуе Асанжа, калі ён пакіне пасольства Эквадора ў Лондане.

Па звестках ведамства, Асанж будзе арыштаваны з-за таго, што 29 чэрвеня 2012 года не з'явіўся на судовае пасяджэнне. Ордар на яго арышт выдаў Вестмінстэрскі магістрацкі суд, дадалі ў паліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?