Крынкі (Сакольскі павет) зноў, а Міхалова (Беластоцкі павет) першы раз будуць гарадамі. Рада міністраў Польшчы прыняла такое рашэньне.

Войты гмін, у якіх распаложаны гэтыя мясцовасці, цешацца. Больш прэстыжным будзе лічыцца гараджанамі.

Крынкі былі горадам ад 1509 года, ад часу надання яму герба каралём Жыгімонтам Старым. Ад таго часу жыхары Крынак маглі звацца мяшчанамі. У 1569 г. Жыгімонт Аўгуст надаў Крынкам гарадскія магдэбургскія правы, якія гарантавалі месту самакіраванне. Яны перасталі быць горадам у 1950 годзе.

У сваю чаргу Міхалова як самастойная адміністрацыйная адзінка было створана ў 1868 годзе, але ўзнікла яна як Нязбодка ў пачатку XVIII ст., а на пачатку ХІХ ст. стала ўласнасцю Севярына Міхалоўскага, які заснаваў тут першае пасяленне для нямецкіх фабрыкантаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?