Сейм Латвіі прыняў сёння закон, які прадугледжвае больш высокія патрабаванні па веданні дзяржаўнай мовы для замежнікаў, якія купляюць сельскагаспадарчыя землі ў гэтай краіне, паведамляе LETA.

Раней прэзідэнт Райманд Веёніс перадаў законапраект на паўторны разгляд ў Сейм, паказаўшы на супярэчлівыя нормы, якія ўтрымліваюцца ў ім.

Закон прадугледжвае, што замежнікі павінны валодаць дзяржаўнай мовай у ступені 2 ўзроўню. Раней было ўстаноўлена патрабаванне валодаць латышскай у ступені 1 ўзроўню А і на дзяржаўнай мове расказаць пра планы далейшага выкарыстання зямлі ў сельскай гаспадарцы, а таксама адказаць на пытанні муніцыпальнай камісіі.

Раней было прынятае рашэнне, што прэзентацыя плана выкарыстання зямлі муніцыпальнай камісіі будзе адносіцца да ўсіх угод, цяпер камісіі могуць патрабаваць гэтага толькі ў выпадку неабходнасці.

Закон уступіць у сілу з 1 ліпеня 2017 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?