Сёньня ў Сафіі на стадыёне «Георгі Аспарухаў» пройдзе першы матч трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў між мясцовым «Леўскі» і барысаўскім БАТЭ. Другі год запар беларускі клюб дабіраецца да такіх вышыняў. І калі летась, шанцы перамагчы румынскі «Сьцяўа» былі мінімальныя, то сёлета іх пабольшала ў разы.

Інтарэс да гэтай сустрэчы калясальна. Пра гэта яскрава сьведчыць апытанка на сайце «Прессбола» абсалютна большасьць аматараў аддае перавагу менавіта гэтай гульні, а не Алімпіядзе.

Трэнэр «Леўскі» Веліслаў Вуцаў прызнаецца, што «Андэрлехт» проста недаацаніў БАТЭ, а яго каманда такога не дапусьціць. Разам з тым, баўгарын абсалютна самаўпэўнена прагназуе перамогу зь лікам 2:0.

Трэнэр БАТЭ Віктар Ганчарэнка кажа, што яго не засмуціць і гасьцявая нічыя, але поўнае задавальненьне прынясе толькі перамога, да якой барысаўцы і будуць імкнуцца.

Праз дыскваліфікацыю не сыграе ў Сафіі абаронца Сасноўскі, пад пытаньнем удзел у гульні капітана Аляксандра Ермаковіча і найлепшага бамбардзіра Генадзя Блізьнюка.

Жывы эфір а 19:55 на тэлеканале «Лад».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?