Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя ўзмоцніць кантроль у месцах адпачынку ў бліжэйшыя выхадныя, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Інспектары ДАІ будуць надаваць асаблівую ўвагу выкананню правілаў спынення і стаянкі ў месцах масавага адпачынку, лесапарках і паблізу вадаёмаў: Камсамольскага возера, вадасховішча Дразды, Цнянскага і Чыжоўскага вадасховішчаў.

«Спыненне і стаянка транспартных сродкаў на газонах і іншых участках з зялёнымі насаджэннямі забароненыя. Парушэнне правілаў цягне адміністрацыйную адказнасць, — нагадалі ў Дзяржаўтаінспекцыі. — А ў выпадку, калі створаная перашкода для дарожнага руху або паўстала пагроза бяспецы грамадзян, супрацоўнікі ДАІ маюць права прымусова адбуксаваць транспартны сродак».

Берагі вадасховішчаў і зялёныя зоны Мінскага раёна будуць таксама пад кантролем: у выхадныя іх будуць патруляваць рэйдавыя групы ДАІ Мінскай вобласці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна