Больш за дзве тысячы адэсітаў розных пакаленняў са сцягамі Украіны і Еўрасаюза ў руках выйшлі на дзясяты «Мегамарш у вышыванках» па цэнтральных вуліцах марской сталіцы Украіны, паведамляе «Укрінформ».

У галаве калоны неслі вялікую расцяжку з надпісам «Мегамарш ў вышыванках. Адэса», якую з двух бакоў атачалі герб Украіны і крымскотатарская тамга. Побач рухалася вялікая група юных адэсітаў з расцяжкай «Малыя на мегамаршы», а над галовамі людзей калыхалася доўгае жоўта-сіняе палотнішча, многія неслі таксама плакаты з нацыянальнай сімволікай крымскіх татараў.

Удзельнікі мегамарша - ад Саборнай плошчы да Прыморскага бульвара скандавалі: «Казацкаму роду няма пераводу», «Адна, адзіная, саборная Украіна», «Малдаванка і Пярэсып — у вышыванках уся Адэса», «Украіна вышэй за ўсё».

Удзельнікам акцыі прадэманстравалі майстэрскае выкананне танца «Баявы гапак» выхаванцы юнацкай школы «Шторм», а ля будынка мэрыі маляўнічую калону сустрэў аркестр Нацыянальнай гвардыі Украіны, які выканаў шэраг патрыятычных кампазіцый.

Скончыўся мегамарш-2017 сумесным выкананнем песні «Батьківщина».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0