У бліжэйшыя суткі, 22 мая, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю, пераважна без ападкаў. На паўночным захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Раніцай месцамі будзе слабы туман, вецер паўночны 3-8 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў цяпла, на захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей — 10-13 вышэй за нуль. На паўночным усходзе краіны ў асобных раёнах на глебе прагназуюцца слабыя замаразкі да нуля — мінус 1 градуса.
Удзень па краіне чакаецца 16-22 градусы цяпла, перадае БелТА са спасылкай на Белгідрамет.