Украінская рэдакцыя канала Euronews ад 21 мая спыняе працу. Закрыццё ўкраінскай службы ў Euronews тлумачаць фінансавымі прычынамі.

У снежні 2016 каля ста супрацоўнікаў офіса Euronews у Ліёне зладзілі забастоўку ў знак пратэсту супраць рашэння пра закрыццё ўкраінскай рэдакцыі. Супрацоўнікі канала сцвярджалі, што Euronews нераўнацэнна размяркоўвае бюджэт паміж службамі на розных мовах.

Euronews вяшчаў ва Украіне ад 2011. Да 2015 украінская версія канала трансліравалася Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніяй Украіны, але затым было прынята рашэнне спыніць працу з каналам. Сярод прычын называлася высокая цана кантэнту і немагчымасць уплываць на рэдакцыйную палітыку Euronews.

Пасля праграмы канала сталі выходзіць на тэлеканале «Інтэр».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0