Больш за 80% беларускіх школ гатовыя пачынаць заняткі а 9 раніцы. Такую выснову агучылі ў праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1»

Прыводзячы аргументы на карысць «мяккай гадзіны» — зрушэння часу пачатку заняткаў у школьнікаў, на чым настойваў кіраўнік Беларусі — журналісты тэлеканала, у прыватнасці, актыўна цытавалі доктара Вэндзі Троксел, прафесара псіхіятрыі Пітсбургскага ўніверсітэта.

Яна, у прыватнасці, запэўнівае, што пры эксперыменце са зрушэннем часу пачатку урокаў на больш позні пропускі заняткаў у школах скараціліся ў гэтым раёне на 25%, вынікі тэстаў па матэматыцы і чытання палепшыліся на 2-3%, а перанясенне заняткаў на больш позні час аказалася настолькі эфектыўным, як памяншэнне памераў класаў на траціну або замена пасрэднага выкладчыка на выдатнага.

Пры гэтым у праграме адзначана, што час пачатку заняткаў не зменіцца ў школах, дзе навучанне ідзе ў дзве змены, бо ўрокі, згодна з санітарнымі нормамамі, не могуць заканчвацца пазней 19.30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?