Сёння не стала вядомага беларускага шахматыста, міжнароднага грасмайстара Віктара Купрэйчыка.

Апошнім часам Віктар Давыдавіч хварэў і нават, калі ездзіў на нейкія замежныя турніры, звяртаўся па дапамогу ў медыцынскія ўстановы той краіны, дзе знаходзіўся.

«Мне неабходна пастаянна рабіць пэўныя медыцынскія працэдуры, а таму, напрыклад, падчас турніра, у Ерэване ўсё гэта вырашалася нават на ўзроўні міністра аховы здароўя, — распавядаў ён «Народнай Волі». — Мой добры сябра і вядомы армянскі шахматыст Рафік Ваганян паклапаціўся. Таму даводзілася сумяшчаць матчы з наведваннем шпіталя. Але шахматы — неад’емная частка майго жыцця. Калі гуляю — значыць, жыву…»

3 ліпеня Віктару Купрэйчыку споўнілася б 68 гадоў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?