Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Дзмітрыю Мядзведзеву і ўсяму расійскаму народу ў сувязі з трагічнымі падзеямі ў Паўднёвай Асеціі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Рэспубліцы Беларусь з пачуццём глыбокага болю ўспрынялі паведамленне аб гібелі ў Паўднёвай Асеціі многіх соцень мірных грамадзян і стратах сярод асабовага складу расійскага міратворчага кантынгенту.

«Беларускі народ, як і ўсе расіяне, смуткуе аб ахвярах трагедыі, суперажывае людзям, якія страцілі сваіх блізкіх, засталіся без прытулку і сродкаў да існавання. Мы жадаем ім стойкасці і мужнасці ў пераадоленні наступстваў гэтай гуманітарнай катастрофы», — гаворыцца ў спачуванні.

У пасланні таксама паведамляецца аб тым, што Беларусь мае намер аказаць пацярпелым гуманітарную дапамогу.

Адначасова высокапастаўлены, але ананімны чыноўнік МЗС сёньня заверыў расейскае агенцтва «Інтэрфакс», што «ў Беларусі не выклікае сумневу ... правамернасць дзеянняў Расеі па абароне сваіх грамадзянаў на тэрыторыі Паўднёвай Асеціі».

Абедзьве заявы зьявіліся на наступны дзень пасьля гнеўнай інвэктывы расейскага пасла Сурыкава на адсутнасьць рэакцыі на канфлікт зь беларускага боку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?