14 — 17 жніўня ў 50 мэтрах ад беларускай мяжы на тэрыторыі Літвы пройдзе фэстываль Be2gether. Беларусь на ім прадставяць гурты N.R.M., Mauzer і Osimira. Агулам сёлета на Be2gether выступіць болей 75 гуртоў з усяго сьвету.

Рок‑фэст на беларуска‑літоўскай мяжы be2gether адбудзецца ў другі раз. Гэтым разам ён пройдзе ажно на трох сцэнах. Арганізатары сёлета не выстаўляюць аніякіх палітычных лёзунгаў і прысьвячаюць фэст Вільні. Be2gether’2008 распачнецца 14 жніўня каля Віленскай ратушы. Для ўсіх прысутных прагучыць адмысловая барабанная сюіта, якая мае стаць нечым накшталт афіцыйнага гімну фэстывалю.

На фіесьце «Be2gether« 6 гектараў зойме прастора для творчасьці і забаваў. Будзе заснаваны парку гукавых скульптураў, абсталяваная пляцоўка, прысьвечаная «The Beatles», а таксама дыскатэка ў брудзе і іншае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0