• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Гісторыя
Фота 3 з 3
23.05.2017 / 19:45

У інтэрнэце з'явілася база для пошуку продкаў: 47 тысяч населеных пунктаў і больш за 300 тысяч прозвішчаў ці знайшлі вы сваіх родных? 57

Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі (БелНДЦЭД) выклаў у адкрыты доступ пошукавую сістэму «Дапаможнік». Яна дапамагае зрабіць першыя крокі людзям, якія збіраюцца шукаць у архівах сваіх родных.

helper.archonline.by

У пошукавай сістэме тры графы для пошуку — «Паселішчы» (беларуская мова), «Паселішчы» (руская мова) і «Прозвішчы». Першыя дзве дазваляюць знайсці інфармацыю аб населеным пункце на беларускай і рускай мовах. Прычым у базе няма інфармацыі па Мінску і абласных цэнтрах. «Тое, што вы жывяце ў сталіцы, не мае ніякага значэння для генеалогіі, — каментуе кандыдат гістарычных навук Вячаслаў Насевіч, дырэктар БелНДЦЭД. — Вам важна знайсці, дзе жылі вашы дзядулі і прадзядулі. Таму мы давалі інфармацыю на ўзроўні райцэнтраў і вёсак. Іх выхадцы цяпер засяляюць гарады».

Напрыклад, мы хочам знайсці інфармацыю па вёсцы «Наваселкі». Калі населеных пунктаў з такой назвай больш за 12, тады сістэма просіць уключыць пашыраны пошук і выбіраць канкрэтны раён. Выбіраем Капыльскі — толькі ў ім адным вёсак пад назвай Наваселкі пяць. Аб кожным з іх можна даведацца, каму яны належалі ў XVIII-XIX стагоддзях (напрыклад, Радзівілам), які мелі статус (маёнтак), які адміністрацыйна-тэрытарыяльны статус мелі ўжо ў савецкі час (напрыклад, прыналежнасць да сельсавету), а таксама ўбачыць гэтыя населеныя пункты на карце.

Графа «Прозвішчы» дапамагае знайсці прозвішчы людзей з іх прывязкай да вызначанага населенага пункта. Як падкрэслівае Вячаслаў Насевіч, улічаныя прозвішчы людзей, якія ваявалі альбо былі рэпрэсаваныя ў 1920-1950-я гады. Гэта значыць, гаворка ідзе пра людзей, якія нарадзіліся ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя. Па словах гісторыка, самымі пажылымі людзьмі, якія патрапілі ў базу, могуць быць асобы, якія нарадзіліся каля 1850 года, якія былі рэпрэсаваныя ў 1920-х гадах (гэта значыць, у сталым узросце).

Удакладнім, што біяграфій і нават дат жыцця і смерці людзей карыстальнікі не знойдуць. Напрыклад, калі чалавек увядзе ў пошукавую сістэму сваё ўласнае прозвішча, то даведаецца, у якіх населеных пунктах сучаснай Беларусі жылі яго цёзкі. Па словах Вячаслава Насевіча, гэта дапаможа ў пачатку пошуку, а ўсе падрабязнасці карыстальнікі змогуць знайсці ў архівах.

Усяго ў базе прадстаўлена каля 300 тысяч запісаў. «Многія прозвішчы паўтараюцца ў розных населеных пунктах, — кажа Вячаслаў Насевіч. — Але мы не ставілі сабе задачу падлічыць колькасць унікальных прозвішчаў».

Удакладнім, што ўсе прозвішчы у базе прадстаўленыя толькі на беларускай мове. Прычына ў тым, што кнігі «Памяць», адкуль бралася інфармацыя, ствараліся менавіта на беларускай. «Калі перакладаць на рускую, можна ўсё пераблытаць», — тлумачыць суразмоўца.

Акрамя таго, калі вы ведаеце дакладнае прозвішча, трэба пісаць з вялікай літары. Калі частка прозвішча будзе напісаная з маленькай літары, сістэма будзе выдаваць варыянты прозвішчаў, у якіх гэтая частка прысутнічае (напрыклад, увёўшы «ўтушэнк», можна знайсці прозвішчы Еўтушэнка і Яўтушэнка).

«Дапаможнік» — прыклад надзвычай доўгатэрміновага праекта. Праца над ім пачалася 19 гадоў таму. У 1998 годзе быў створаны Цэнтр электроннай дакументацыі. Перад установай была пастаўленая задача — забяспечыць электронны доступ да архіўных рэсурсаў. Па словах Вячесла Насевіча, БелНДЦЭД працаваў над некалькімі праектамі, звязанымі з населенымі пунктамі.

У 1998-2000 гадах на сайце «Архівы Беларусі» быў створаны раздзел «Генеалогія». Там прысутнічала інфармацыя аб наяўнасці ў беларускіх архівах дакументаў, па якіх можна аднавіць свой радавод. Паралельна з 1998-га па 2007 год ішла праца над праектам «Губерня». Супрацоўнікі цэнтра стваралі электронны атлас — уводзілі ў базу даных усе населеныя пункты, якія адлюстраваныя ў даведніках дасавецкага і савецкага часу (у 1970-я гады выдаваліся «Слоўнікі назваў населеных пунктаў», створаныя даследчыкам Я. Рапановічам), а затым лакалізавалі зніклыя паселішчы па старых картах. Праца над даведнікам «Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне Рэспублікі Беларусь (1981-2010 гг.)», выдадзеным у 2012 годзе, дазволіла адсачыць змены адміністрацыйнай прыналежнасці.

Апошнія некалькі гадоў супрацоўнікі Цэнтра пераводзілі ў электронны выгляд даныя з кніг «Памяць», якія былі выдадзеныя ў кожным з раёнаў Беларусі. У іх апублікаваныя спісы ахвяр сталінскіх рэпрэсій і ўдзельнікаў Другой сусветнай вайны (у тым ліку загінулых).

Апошнім этапам стала стварэнне ўласна пошукавай сістэмы, якая дазволіла суаднесці звесткі з базы (людзей і населеныя пункты).

Як падкрэслівае Вячаслаў Насевіч, у далейшым у «Дапаможнік» можна будзе ўносіць удакладненні і дапаўненні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Дзяніс Марціновіч, tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
Ці марылі ліцвіны і русіны пра мора? Публічная лекцыя Андрэя Радамана ВІДЭА 1
«Сістэма абароны Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стагоддзях». Публічная лекцыя Міколы Волкава ВІДЭА
Беразвечча. У месцы, палітым крывёй тысяч ахвяраў савецкага і нацысцкага рэжымаў, і сёння пакутуюць бязвінныя людзі 
«Скокнуў з шасціметровай вышыні». Як арыштант змог уцячы з Валадаркі — дзёрзкая гісторыя 
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Масква назвала парушэннем канфідэнцыйнасці перамоваў запіс французскімі журналістамі дыялогу Пуціна і Макрона. Пуцін на запісе выглядае не найлепшым чынам 1
У Хургадзе з-за нападу акулы загінула яшчэ адна жанчына
Падчас пратэстаў ва Узбекістане былі ахвяры — колькасць загінулых і пацярпелых не называецца 2
Брытанская разведка расказала пра планы расіян аб псеўдарэферэндуме ў Херсонскай вобласці
Па макеце БРСМ. Пакуль адны муралы зафарбоўваюць, улады адкрываюць іншыя ФОТА 2
Нямецкі міністр заявіла, што «не дазволіць Пуціну забраць Чэхава»
У нядзелю ў Мінску перакрыюць два праспекты. Глядзіце, дзе нельга будзе праехаць
Усяго патроху
Праз кавід страціў працу і ад няма чаго рабіць пачаў здымаць ролікі. Гісторыя Хабі Ламэ, самага папулярнага тыктокера свету 1
Рэцэпт на выхадныя. Бульбяны гратэн — простая страва для летняй вячэры
Рэцэпт на выхадныя. Фаршыраваныя курыныя грудкі — новы падыход да звычайнай вячэры
Як размарозіць курыцу і не атруціцца?
Паглядзелі, як беларусы ратуюцца ад спёкі на азёрах ФОТЫ
Колькі жанчын на гэтым малюнку? Мала хто ведае адказ 2
Папа Францішак заклікаў маці перастаць прасаваць хлопцам кашулі, а мужчын — быць смялейшымі
Спорт
Удзельнік Уімблдона забыў перад матчам ракетку. Заўважыў гэта толькі на корце
Беларускі футбольны трэнер: Буду даваць інтэрв’ю толькі на ўкраінскай мове
Трэнерка скокнула ў басейн і выратавала сінхраністку, якая страціла прытомнасць і пачала тануць ФОТЫ
Былы трэнер салігорскага «Шахцёра» ўзначаліў клуб з Крывога Рога, дзе ён цяпер ваюе
На рэабілітацыю камерцыйнага дырэктара «Крумкачоў» Юрыя Турэйкі сабралі больш за 10 тысяч рублёў
Яхта «Бяда» як сімвал футбольнай зборнай Беларусі — разважаем пра перспектывы каманды
У камерцыйнага дырэктара «Крумкачоў» проста на матчы здарыўся інсульт. Збіраюць сродкі для рэабілітацыі
Здарэнні
Ва Украіне асудзілі беларуса на 1,5 года ўмоўна за сэкс у публічным месцы. Спачатку яго хацелі забраць у войска
На Брэстчыне дзецюка забілі шампуром
«Такі звер, усіх раскідаў». Работнік сочынскага пляжа расказаў сваю версію таго, чаму і як там збілі беларускага самбіста 1
У Мінскім моры патануў 14-гадовы падлетак
На ахоўнікаў, якія збілі беларускага самбіста ў Сочы, завялі крымінальную справу. Яны затрыманыя
У Маскве за забойства сям'і 27 гадоў таму затрымалі жыхара Беларусі

Сталі вядомыя падрабязнасці інцыдэнту з жывым лебедзем у багажніку аўто. Жывадзёру пагражае арышт 6
Невядомы запіхвае жывога лебедзя ў багажнік аўто на расійскіх нумарах ВІДЭА 5
Карысная інфа
Спёка ў Беларусі ставіць рэкорды 1
1 ліпеня спёка захаваецца, будзе да +34°С
У сераду па ўсёй краіне пройдуць навальніцы і залевы
Горача? У аўторак увогуле да +36°С. Аранжавы ўзровень небяспекі
Здароўе
Доўгажыхары ў ясным розуме. Вось хто можа ведаць сакрэт барацьбы з хваробай Альцгеймера
Хатнія сродкі ад сонечных апёкаў — простыя і эфектыўныя. Адразу ж паменшаць боль
У чым карысць клубніц і ў якіх абʼёмах іх варта есці
Пакутуеце ад спёкі? Глядзіце, як ёй даюць рады арабы
Мова
Шупашкар, а не Чэбаксары. Іжкар, а не Іжэўск. Чаму беларусам варта пісаць геаграфічныя назвы расійскіх аўтаномій так
Сайт av.by пачаў падтрымліваць беларускую мову на iOS і Android-платформах
Праграміст з ЗША пра пераход на беларускую мову: Мне не трэба выбіраць паміж грашыма і сумленнем
У Слуцку ўсё па-людску. Мясцовая журналістка расказала, як перайшла на беларускую мову і як на гэта рэагуюць случчакі
Аўто
Беларусы пераключыліся на дарагія аўто з Еўропы і ЗША. Чаму так?
Мянчук самастойна сабраў Smart Brabus. Такіх машын у Мінску амаль няма
МАЗ для «Ласкавага мая». Як у Мінску стварылі і страцілі ўнікальны грузавік 
«У Польшчы і Літве многія пазіцыі каштуюць у два разы танней». Што адбываецца на рынку аўтазапчастак
Эканоміка
Беларусь прадала шакаладу і снэкаў на 135 тысяч даляраў на кітайскай версіі TikTok
У Беларусі перастаў існаваць адзін з банкаў 1
«Спатрэбілася тры гады, каб назбіраць неабходную суму». Беларусы, якія купілі жытло ў Грузіі і Польшчы, расказалі, колькі грошай за яго выклалі 1
«Санкцыі на сваіх жа?» Эканаміст — пра забарону замежным уласнікам беларускіх кампаній прадаваць долі і акцыі 1
Меркаванні
Не ўсе могуць ставіць лайкі пад каментарыямі. Вось чаму 5
Голас народа. Што пішуць людзі ў новаадкрытых каментах «Нашай Нівы» 4
Дзмітрый Яраш заклікаў Украіну дапамагчы беларусам стварыць сваё войска і вызваліць Беларусь 9
Народзе, «Наша Ніва» зноў адкрывае каменты. Вось чаму і вось якія механізмы бяспекі 54
Гісторыя
Ці марылі ліцвіны і русіны пра мора? Публічная лекцыя Андрэя Радамана ВІДЭА 1
«Скокнуў з шасціметровай вышыні». Як арыштант змог уцячы з Валадаркі — дзёрзкая гісторыя 
«Сістэма абароны Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стагоддзях». Публічная лекцыя Міколы Волкава ВІДЭА
У кожнай восьмай сям'і. Як сяляне, рабочыя і вайскоўцы ў Заходняй Беларусі пераселі на ровары
Беразвечча. У месцы, палітым крывёй тысяч ахвяраў савецкага і нацысцкага рэжымаў, і сёння пакутуюць бязвінныя людзі 
Што пабачыць на правым беразе Нёмана?
Пётр І і башкіры. Дзе хаваецца іголка Кашчэя імперыі?
Культура
Уладзімір Някляеў. Перад апошняй сусветнай вайною. Верш
Спявачка Маргарыта Ляўчук паехала ў тур па Амерыцы 5
Пікнікі, канцэрты, стэндап і 28 гарадоў. Распавядаем, што будзе на Днях беларускай культуры за мяжой 1
«Чалавек супраць пчалы» — Роўэн Аткінсан спрабуе пакарыць Netflix, і выходзіць насамрэч смешна 1
«У гасцёўні пад сталом мы сабе зрабілі дом». Новы мультверш Андрэя Скурко
Памёр ураджэнец Мінска, стваральнік Чабурашкі Леанід Шварцман. Яму быў 101 год
40 дзён без Янкі Запрудніка. Яго сям’я дзякуе ўсім, хто выказаў спачуванне з нагоды смерці
Навука і тэхналогіі
Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд
«Віцязь» зрабіў зараднае прыстасаванне для электрамабіляў пад кітайскі стандарт
Гэтае вынаходніцтва дазволіць чалавецтву жыць вечна. Расказваем, як яго пабудаваць
Месенджарам Telegram карыстаюцца 700 мільёнаў чалавек 
Telegram і не толькі — як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд
Гэтая ілюзія змушае вас думаць, што вы ўваходзіце ў тунэль — спраўдзіце самі!
«Цуд айчыннай вытворчасці», паказаны Лукашэнку, аказаўся амерыканскім прадуктам
Каханне і сэкс
«Мне доўга здавалася, што ў мяне маленькі. І вось што я прыдумаў казаць, каб дзяўчына не збегла»
«Замест партнёра ўяўляю іншага чалавека. Чаму?» Задаем няёмкія пытанні пра сэкс
Правільны мужчына. Беларус-дальнабойнік стаў зоркай TikTok
«Часам я ўяўляю, як займаюся сэксам і на мяне нехта глядзіць»
Як прывыкнуць да таго, што падчас сэксу на цябе глядзіць котка? Працягваем серыю няёмкіх інтымных пытанняў
Былы муж Брытні Спірс спрабаваў сарваць яе вяселле
«У яго да мяне, мабыць, нічога не было. Проста сэкс». Гісторыі таго, як пераезд паўплываў на адносіны паміж каханымі 
Свет
Зяленскі: Да восені ва Украіне можа захраснуць да 60 мільёнаў тон збожжа
Падаляк: Страты Расіі з пачатку вайны — 115 тысяч забітымі і параненымі
У Егіпце акулы нападаюць на турыстаў. Эксперт называе верагодныя прычыны 1
Улады РФ запатрабавалі ад «Сахнут» спыніць дзейнасць у Расіі 2
Кіраўнікі МЗС Фінляндыі і Швецыі падпісалі пратаколы аб уступленні ў НАТА
Барэль: Пуцін думаў, што ЕС не ўвядзе санкцыі, але ён памыліўся
Ва Украіне загінуў яшчэ адзін француз з інтэрнацыянальнага легіёна
Галоўнае
Эксперт: Украінскія беспілотнікі хутка могуць стаць бескарыснымі, а вось расіяне нарошчваюць сваю перавагу
«Еўрапейская праўда»: Украіна павінна разарваць адносіны з рэжымам Лукашэнкі
Беларусь прадала шакаладу і снэкаў на 135 тысяч даляраў на кітайскай версіі TikTok
Затрымалі пастара царквы «Новы Запавет» Філіпа Іванова і яго жонку
Шматдзетнаму бацьку, які з бензапілой выгнаў са свайго дома людзей у цывільным, прысудзілі два гады ўзмоцненага рэжыму 1
У Беларусі перастаў існаваць адзін з банкаў 1
Захоп Луганскай вобласці. Ці плануе Пуцін пасля гэтага «замарозіць» канфлікт?
Усяго патроху
«Спатрэбілася тры гады, каб назбіраць неабходную суму». Беларусы, якія купілі жытло ў Грузіі і Польшчы, расказалі, колькі грошай за яго выклалі 1
У Егіпце акулы нападаюць на турыстаў. Эксперт называе верагодныя прычыны 1
У топ-15 беларускіх ютуб-каналаў аказаўся блог берасцейкі. Ні за што не здагадаецеся, пра што ён
«Казалі, каб я вяртаўся дадому». Былога басіста The Toobes збілі ў Варшаве 14
Фота / Відэа
Юрый Чыж за кратамі ўжо больш за год. І паспеў пабываць у «Навінках» 3
«Пакараць тых, хто не «выпраўляецца». Вязняў не выпускаюць на волю, выстаўляючы новыя абвінавачванні — наколькі гэта масавая з'ява?
Апытанка
Самае чытанае
У Егіпце акулы нападаюць на турыстаў. Эксперт называе верагодныя прычыны 1
«Такі звер, усіх раскідаў». Работнік сочынскага пляжа расказаў сваю версію таго, чаму і як там збілі беларускага самбіста 1
Чалы на стрыме з Ціханоўскай падказаў беларусам пытанне, роўнае па значнасці ўкраінскаму «Чый Крым?» 32
«Я сам выйшаў на КДБ і прапанаваў ім супрацоўніцтва». Сябра Сойма Партыі БНФ Зміцер Каспяровіч прызнаўся ў супрацоўніцтве са спецслужбамі 16
«Гэта перш за ўсё небяспечна для беларускага народа». Зяленскі адрэагаваў на заявы Лукашэнкі 11
Самае лайканае
Чалы на стрыме з Ціханоўскай падказаў беларусам пытанне, роўнае па значнасці ўкраінскаму «Чый Крым?» 32
Народзе, «Наша Ніва» зноў адкрывае каменты. Вось чаму і вось якія механізмы бяспекі 54
Спявачка Маргарыта Ляўчук паехала ў тур па Амерыцы 5
«Бацька пытаўся, ці не прыгнятаюць мяне нацысты». Лёгкаатлет Андрэй Краўчанка — пра цэны і звычаі ў Германіі, крыўдны бан і баязліўцаў у КДБ 1
На Данбасе адбылося першае ў свеце паспяховае баявое прымяненне снарадаў SMArt
Гарачыя тэмы
На пляжы ў Сочы збілі самбіста з Мінска 12
Выкідаеце «хвосцікі» ад вішань і чарэшань? Вы больш не будзеце так рабіць
Сталі вядомыя падрабязнасці інцыдэнту з жывым лебедзем у багажніку аўто. Жывадзёру пагражае арышт 6
Азаронак і Пятроўскі: Нам трэба чырвона-карычневая Расія. Абы не было вайны — гэта лозунг для жанчын 7
Хітрая схема з хатнім тэлефонам, петарды, калгас: топавыя гісторыі, хто як зарабіў першыя ў жыцці грошы
Лукашэнка: Наш удзел у гэтай спецаперацыі мною вызначаны даўно 5
Каця Пытлева: У мяне рак 9
Вядомы мінскі архітэктар прадае сваю кватэру ў цэнтры Мінска — інтэр'ер захапляе ФОТЫ 2
Алег Гайдукевіч прызнаўся, што развёўся з жонкай 1
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх