Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо ўжо даўно заваяваў сэрцы жанчын не толькі сваёй харызмай, але і любоўю да вясёлых шкарпэтак. На гэты раз чыноўнік паказаў шкарпэткі з лагатыпам НАТА.

Новую модную дэталь свайго гардэроба Трудо прадэманстраваў канцлерцы Германіі Ангеле Меркель на неафіцыйнай сустрэчы кіраўнікоў краін НАТА ў Бруселі.

Меркель выклала фота ў сваім Instagram.

«Крутыя шкарпэткі, Джасцін Трудо! Прэм'ер-міністр Канады з гонарам прэзентуе свой новы набытак на сустрэчы НАТА ў Бруселі», — напісала пад фота канцлер.

Дарэчы, шкарпэткі ў Трудо аказаліся рознакаляровымі — адна ружовая, другая блакітная.

Нагадаем, прэм'ер Канады ўжо не першы раз выгульвае ў людзі вясёлыя шкарпэткі. У прыватнасці, летам мінулага года падчас візіту ў Кіеў на Трудо былі шкарпэткі з кацянятамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?