Аляксандр Лукашэнка 25 мая падпісаў указ №184 «Аб змяненні указаў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», у адпаведнасці з якім уведзеныя новыя дзяржаўныя ўзнагароды, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Гэта:

  • ордэн «За ўмацаванне міру і дружбы», прызначаны выключна для ўзнагароджання вышэйшых службовых асоб замежных дзяржаў (кіраўнікоў дзяржаў, урадаў і парламентаў) за значныя заслугі ва ўмацаванні міру, дружбы, супрацоўніцтва і ўзаемаразумення паміж народамі;
  • ордэн Працоўнай Славы, які дазволіць больш дыферэнцыравана ацэньваць вынікі працоўнай дзейнасці беларускіх грамадзян у розных галінах і перш за ўсё ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы;
  • медаль «За выратаванае жыццё» — для ўзнагароджання грамадзян, якія выратавалі чалавечае жыццё, рызыкуючы ўласным, па-за службовымі абавязкамі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0