Са старажытнагрэчаскай мовы «таласатэрапія» перакладаецца як «лячэнне морам», лячэнне і аздараўленне летняй марской вадой (вада падаграваецца да 33-34С), водарасцямі і марскім кліматам.

Уласцівасці марской вады

Тэрапеўтычная каштоўнасць марской вады вызначаецца ўтрыманнем мінеральных соляў і мікраэлементаў, біялагічна актыўнымі рэчывамі, планктонам і мікраскапічнымі водарасцямі. Асноўная мэта таласатэрапіі — насыціць арганізм чалавека элементамі, у якіх маецца недахоп, такімі як кальцый, ёд, калій, сера. 

Што лечыць марская вада?

Існуе шмат паказанняў да лячэння марской вадой, самыя распаўсюджаныя з іх:

  • Сардэчна-сасудзістыя захворванні (ішэмічная хвароба сэрца, постінфарктны кардыясклероз, артэрыяльная гіпертэнзія)
  • Рэўматызм
  • Артрыт
  • Цэлюліт, залішняя вага
  • Захворванні дыхальных шляхоў (астма, сухоты)
  • Захворванні органаў стрававання па-за абвастрэннем
  • Неўрозы
  • Гінекалагічныя расстройствы
  • Ператамленне, бессань, псіхозы
  • Захворванні шчытападобнай залозы
  • Хранічныя ЛОР-захворванні і прастуды

Таласатэрапія вяртае тонус і энергію пры стоме і ператамленні, пасля перажытых нервовых стрэсаў. Таксама таласатэрапія прызначаецца здаровым людзям у якасці прафілактыкі.

Супрацьпаказанні да таласатэрапіі

Нягледзячы на тэрапеўтычныя ўласцівасці марской вады, таласатэрапія мае супрацьпаказанні:

  • Вострыя інфекцыйныя захворванні
  • Вострыя запаленчыя захворванні
  • Скурныя захворванні (дэрматыты, грыбковыя захворванні)
  • Некаторыя захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы
  • Анкалагічныя захворванні

Перад пачаткам лячэння таласатэрапіяй варта пракансультавацца з лекарам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?