Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп ужо паведаміў некаторым сваім давераным людзям, што ЗША ўсё ж такі выйдуць з Парыжскага пагаднення па клімаце. Пра гэта паведамляе Axios са спасылкай на тры крыніцы, знаёмыя з пытаннем.

Сярод людзей, якія ўжо ў курсе рашэння Трампа, - кіраўнік Агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя ЗША Скот Пруіт. Па словах суразмоўцы выдання, амерыканскі прэзідэнт папрасіў Пруіта не выступаць з публічнымі заявамі наконт пагаднення па клімаце, пакуль ён сам асабіста не аб'явіць аб сваім рашэнні.

Яшчэ некалькі дзён таму памочнікі Пруіта лічылі, што Трамп можа адмовіцца ад сваёй ідэі, мяркуючы, што на яго могуць аказаць уплыў кіраўніка G7. Аднак на саміце «Вялікай сямёркі» краіны не змаглі знайсці кампраміс з ЗША па праблемах змены клімату.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?