Трое беларусаў загінулі ў ДТЗ у горадзе Беразнікі ў Пермскім краі Расіі. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

«Пасольства Беларусі ў Расіі займаецца гэтай сітуацыяй», — праінфармавалі ў прэс-службе.

Як паведаміла прэс-служба ГУ МУС Расіі па Пермскім краі, 27 мая ў 19.50 у горадзе Беразнікі па вул. Пяцігодкі ў напрамку аўтадарогі Перм — Беразнікі рухаўся аўтамабіль Mitsubishi L-200 пад кіраваннем мужчыны 1988 года нараджэння. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца ўседарожніка, праехаўшы 150 м ад дома №150, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтобусам МАЗ.

У выніку ДТЗ вадзіцель аўтамабіля і два яго пасажыры (1983 і 1985 гадоў нараджэння) памерлі на месцы, яшчэ два пасажыры (1973 і 1969 гадоў нараджэння) атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Акрамя гэтага, былі траўмаваныя два пасажыры аўтобуса. Усе пацярпелыя шпіталізаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?