Законы аб аднаполых шлюбах, якія прымаюцца ў шэрагу краін, «парываюць з маральнай прыродай чалавека і выклікаюць такое ж абурэнне людзей, як і законы фашысцкай Германіі», заявіў патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл.

Патрыярх лічыць, што законы, якія супярэчаць маральным прынцыпам, не могуць лічыцца абавязковымі.

«Калі закон парывае сваю сувязь з маральнасцю, ён перастае быць для чалавека абавязковым», — сказаў патрыярх, выступаючы ў Бішкекскім універсітэце.

Кіраўнік РПЦ заўважыў, што людзі паўстаюць супраць законаў аб гей-шлюбах «па той жа прычыне, па якой паўставалі і супраць фашысцкіх законаў, і супраць законаў апартэіду — законы парываюць з маральнасцю».

«Я глыбока перакананы ў тым, што гэта спакуса, калі хочаце, гістарычная спакуса, якая прывяла некаторыя краіны да прыняцця гэтых абуральных законаў, што ўсё гэта павінна прайсці, бо ў адваротным выпадку чалавечае грамадства, разарваўшы сувязь паміж свабодай і маральнай адказнасцю, паміж правам і маральным пачаткам, стане нежыццяздольным», — сказаў патрыярх Кірыл.

У цяперашні час у 20 краінах свету ўзаконеныя аднаполыя шлюбы. Першай такой краінай сталі Нідэрланды, дзе аднаполыя пары могуць рэгістраваць шлюбы з 1 красавіка 2011 года.

Паводле справаздачы Цэнтральнага статыстычнага бюро Нідэрландаў, з 2001 года па 2015 год у Нідэрландах быў заключаны 21331 аднаполы шлюб: 11196 паміж дзвюма жанчынамі і 10135 паміж двума мужчынамі. У той жа перыяд было заключана 1077944 разнаполыя шлюбы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру