Пагадненне з ЕС можа быць падпісана да канца гэтага года, у гэтым выпадку ўжо з 1 студзеня 2018 года шэнгенская віза для беларусаў можа патаннець да 35 еўра.

Пра гэта паведаміў у эфіры інтэрнэт-тэлебачання sb.by начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі палкоўнік міліцыі Аляксей Бягун.

- Калі да канца 2017 года будзе падпісана пагадненне, то, магчыма, ужо з 1 студзеня 2018 года шэнгенская віза для беларусаў будзе каштаваць 35 еўра (зараз гэта 60 еўра). У чэрвені пройдуць чарговыя і, думаю, канчатковыя кансультацыі з Еўрапейскім саюзам, — патлумачыў TUT.BY Аляксей Бягун, начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС.

Ён таксама адзначыў, што пасля ўступлення ў сілу пагаднення шэнгенскія візы беларусы змогуць атрымліваць на больш доўгі тэрмін, у тым ліку на 3 і 5 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?