«Белтэлекам» папярэджвае пра магчымыя праблемы з доступам у інтэрнэт у Мінску і Мінскай вобласці ноччу 1 чэрвеня.

З 1.00 да 6.00 будуць праводзіцца рамонтна-наладкавыя працы на сеткі перадачы дадзеных горада Мінска, Мінскага раёна і Мінскай вобласці.

Падчас работ магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў прадастаўленні паслуг тэлефаніі IMS, byfly, ZALA, аховы. Пры перапынках тэлефоннай сувязі доступ да экстраных службаў магчымы па мабільнай сувязі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?