Няўстойлівасць надвор'я тлумачыцца тым, што Зямля паступова набліжаецца да новага ледавіковага перыяду. Такі пункт гледжання выказаў акадэмік Расійскай АН, навуковы кіраўнік кафедры крыясофіі Цюменскага дзяржаўнага універсітэта Уладзімір Мельнікаў, паведамляе ТАСС.

Па словах навукоўца, калі казаць пра вятры, якія бушуюць не толькі ў Маскве, але і ў Еўропе, і ў Амерыцы, то гэта кажа аб тым, што Зямля цяпер перажывае пераходны перыяд ад аднаго стану да іншага, так званае міжледавікоўе. Пры гэтым мы ўжо пражылі каля 10 тысяч гадоў з гэтага перыяду. І да новага ледавіковага перыяду застаецца каля тысячы гадоў. Іншымі словамі, мы набліжаемся да пахаладання.

Уладзімір Мельнікаў лічыць, што Зямля ўваходзіць у халодны 35-гадовы цыкл. У такія пераходныя перыяды цалкам імаверныя «нейкія асаблівасці, рэзкія змены». «І мы цяпер назіраем, тое, што як раз у Маскве здарылася, гэта рэдкая з'ява ў паветраных патоках. Мне здаецца, што гэта адна з праяў пераходнага перыяду ад цёплага да халоднага цыкла, потым паступова гэта ўсё згладзіцца», — адзначыў акадэмік РАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0