У YouTube апублікаваны першы тызер-трэйлер фільма «Прыгоды Падынгтана—2».
У працягу фільма распавядаецца далейшая гісторыя абаяльнага медзведзяняці Падынгтана, які ўладкаваўся ў брытанскім мястэчку і нават знайшоў працу мыйшчыкам вокнаў.
Першая частка фільма пабачыла свет у 2014 годзе, сусветная прэм'ера працягу намечаная на лістапад бягучага года. Прэм'ера дубляванай версіі павінна адбыцца ў студзені 2018-га.