Душка Маркавіч, AP

Душка Маркавіч, AP

Аб унясенні 70 чарнагорскіх палітыкаў, дэпутатаў і чыноўнікаў паведаміла са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы мясцовае выданне Pobjeda, матэрыял пераказвае сербскі партал «Вячэрнія навіны». На сайце Pobjeda нумар за 31 мая пакуль не апублікаваны. У матэрыяле сярод тых, хто трапіў у спіс неўязных, названы прэм'ер краіны Душка Маркавіч, былы кіраўнік урада Міла Джуканавіч і 46 дэпутатаў парламента, якія падтрымалі ўступленне краіны ў НАТА.

Прэс-сакратар Сацыял-дэмакратычнай партыі Чарнагорыі Мірка Станіч пацвердзіў РБК, што дэпутатам Скупшчыны ад яго партыі забаранілі ўезд у Расію.

Міністэрства замежных спраў Чарнагорыі заявіла, што накіруе запыт у Маскву наконт забароны на ўезд.

Крыніца РБК у МЗС Расіі параіла чарнагорскім чыноўнікам звярнуцца па інфармацыю ў консульскі аддзел пасольства Расіі.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў журналістам, што ў Крамлі не маюць інфармацыі аб забароне на ўезд у Расію для чарнагорскіх палітыкаў і чыноўнікаў. На адпаведнае пытанне Пяскоў адказаў: «Не, нічога не вядома».

***

Прэм'ер-міністр Чарнагорыі Міла Джуканавіч заявіў аб намеры краіны ўступіць у НАТА вясной 2014 года, але запрашэнне ў альянс краіна атрымала толькі ў снежні 2015 года. У маі 2016 года ў Бруселі міністры замежных спраў краін-членаў альянсу і Джуканавіч па выніках перамоў падпісалі пратакол аб далучэнні краіны. Дэпутаты чарнагорскага парламента ратыфікавалі пратакол 28 красавіка 2017 года, дакумент падтрымалі 46 дэпутатаў — менавіта яны, па дадзеных мясцовага выдання, трапілі ў расійскі «чорны спіс».

Прэзідэнт краіны Філіпа Вуянавіч назваў ратыфікацыю пратакола «гістарычным рашэннем», у выніку якога краіна «атрымала асновы для захавання свайго вечнага існавання». «Праз гэтую сістэму бяспекі рэспубліка цяпер будзе валодаць гарантыяй свайго жыцця», — заявіў прэзідэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?