Паўночнакарэйская кампанія Myohyang IT Company выпусціла ўласны планшэтны камп'ютар пад назвай Ryonghung iPad. У сваёй рэкламе вытворца называе яго проста iPad, піша Gizmodo.

NK News

Планшэт атрымаў чатырох'ядзерны працэсар з тактавай частатой 1,2 гігагерца і адзін гігабайт аператыўнай памяці. Убудаванай памяці ў гаджэта з Паўночнай Карэі восем гігабайт. Вытворцы запэўніваюць, што ён быў сертыфікаваны мясцовым рэгулятарам.

«Ryonghung iPad карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод пакупнікоў. Ён можа выконваць цэлы шэраг функцый, у ліку якіх чытанне розных крыніц лічбавай інфармацыі, а таксама выкананне офісных задач і праца з дакументамі», — гаворыцца ў брашуры.

Адзначаецца, што асаблівасці Ryonghung iPad ў наяўнасці «злучэння з сеткай» і клавіятуры ў камплекце. На планшэт прадусталяваныя больш за 40 дадаткаў, сярод якіх калькулятар, энцыклапедыя пра здароўе і медыцынскі сэрвіс Good Doctor 3.0.

Гэта далёка не першы выпадак капіявання прадукцыі Apple у КНДР. Так, у 2015 годзе ў Пхеньяне пачаліся продажы манаблока, вельмі падобнага да iMac. Акрамя гэтага, у Паўночнай Карэі стварылі аперацыйную сістэму Red Star OS на аснове Fedora Linux, якая практычна цалкам капіюе інтэрфейс Mac OS X.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?